28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мартыновіч стаў першым беларусам-нелегіянерам у Расеі

1
Мартыновіч стаў першым беларусам-нелегіянерам у Расеі
АЛЯКСАНДР МАРТЫНОВІЧ

З 22 лютага беларусы не лічацца легіянерамі ў расейскіх спартовых спаборніцтвах.

«Краснадар» выйшаў на матч 1/4 фіналу Алімп-Кубка Расеі супраць «Растова» з чатырма расейцамі ў складзе, паведамляе «Спорт-Экспресс».

З першых хвілін сустрэчу пачалі Мацвей Сафонаў, Сяргей Пятроў, Юрый Газінскі ды Іван Ігнацьеў. Згодна з рэгламентам у Кубку краіны на поле можа знаходзіцца не больш шасці легіянераў.

Прычынай стала змена ў заканадаўстве: з 22 лютага беларусы не лічацца легіянерамі ў расейскіх спартыўных спаборніцтвах. Пятым гульцом, які не трапляе пад ліміт, стаў беларускі абаронца Аляксандр Мартыновіч. Такім чынам, ён першы, хто скарыстаўся новымі правіламі.

Дадамо, што пяць з паловай гадоў таму менавіта Мартыновіч падаў пазоў да РФС з патрабаваннем змяніць рэгламент прэм'ер-лігі, аднак праз некалькі дзён адклікаў сваю скаргу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках