23 красавiка 2024, aўторак, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Амбасадараў ЕЗ уразіла, наколькі слаба Зяленскі разбіраецца ў палітыцы

43
СМІ: Амбасадараў ЕЗ уразіла, наколькі слаба Зяленскі разбіраецца ў палітыцы
ФОТА: OBOZREVATEL.COM

Замежных прадстаўнікоў перш за ўсё насцярожвае пытанне нацыянальнай бяспекі Украіны ў выпадку абрання Зяленскага прэзідэнтам.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі за апошнія месяцы правёў серыю сустрэч з экспэртамі і дыпламатамі, высветліў часопіс “Новое время” падчас падрыхтоўкі матэрыялу пра ягоныя погляды і асяроддзе.

Такія сустрэчы, з прызнанняў людзей, якія камунікавалі з Зяленскім, выяўляюць яго найбольш уразлівы бок: слабае разуменне пытанняў унутранай і замежнай палітыкі, а таксама законаў, згодна з якімі функцыянуе дзяржаўная сістэма кіравання і макраэканоміка.

Паводле інфармацыі НВ, якую пацвердзілі адразу некалькі крыніц у дыпламатычных колах, надоечы Зяленскі сустракаўся з пасламі краін Еўразвязу ва Украіне. Са слоў аднаго з заходніх дыпламатаў, які камунікаваў з непасрэднымі ўдзельнікамі гэтага напаўафіцыйнага рандэву, кандыдат не зрабіў вялікага ўражання на паслоў. Больш за тое, іх уразіла павярхоўнае разуменне Зяленскім унутраных і замежных палітычных працэсаў.

"Той жа дыпламат падкрэсліў, што замежных прадстаўнікоў перш за ўсё насцярожвае пытанне нацыянальнай бяспекі, бо маючы пад бокам Уладзіміра Пуціна з яго агрэсіўнай палітыкай, атрымаць непадрыхтаванага прэзідэнта для Украіны - гэта вялікая рызыка", - піша журналістка Крысціна Бярдзінскіх у сваім матэрыяле пра Зяленскага.

Такую ўстурбаванасць на Захадзе пачалі ўжо выказваць і публічна. 20 лютага на сайце вядомага аналітычнага цэнтра Atlantic Council з'явілася аўтарская калонка Аляксандра Матыля, прафесара паліталогіі Рэтгерскага ўніверсітэта ЗША. У ёй экспэрт назваў абранне Зяленскага катастрофай.

Матыль прагназуе: калі шоўмэн стане ўкраінскім лідарам, у краіны замарудзіцца прагрэс у стасунках з Захадам, спыняцца рэформы, а ў Пуціна з'явіцца спакуса скарыстацца слабасцю новага прэзідэнта.

Нагадаем, актор з'яўляецца лідарам прэзідэнцкай гонкі паводле звестак сацыёлагаў - у тым ліку апытання, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі (КМІС) з 31 студзеня да 10 лютага 2019 года.

Паводле апытання КМІС, калі б выбары праводзіліся ў пачатку лютага, за Уладзіміра Зяленскага прагаласавалі б 26,9% рэспандэнтаў, за Пятра Парашэнку - 17,7% - за Юлію Цімашэнку - 15,8%.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках