19 красавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зялёная кніга»: што вядома пра фільм, які атрымаў «Оскар»

2
«Зялёная кніга»: што вядома пра фільм, які атрымаў «Оскар»

Стужка атрымала адразу тры ўзнагароды амерыканскіх кінаакадэмікаў.

У 2019 годзе галоўную статуэтку "Оскара" за найлепшы фільм атрымала стужка Піцера Фарэлі "Зялёная кніга", абышоўшы такіх намінантаў, як "Зорка нарадзілася", "Рым", "Фаварытка", "Багемская рапсодыя", "Чорны кланавец", "Улада" і "Чорная пантэра".

Стужка стала адным з лідараў у ліку намінацый на прэмію "Оскар" - іх пяць. Усяго яна атрымала тры ўзнагароды: Мархешал Алі стаў найлепшым акторам другога плана, яшчэ адна статуэтка за найлепшы сцэнар. Таксама фільм паспеў атрымаць тры "Залатыя глобусы": "Найлепшая камедыя/мюзікл", "Найлепшы сцэнар", "Найлепшая мужчынская роля другога плана".

Cайт strana.ua распавядае аб галоўным фільме 2019 года паводле версіі амерыканскіх кінаакадэмікаў.

Пра што фільм

Гэта камедыйная драма. Яна распавядае пра тое, як джазавы музыка, афраамерыканец Дон Шырлі наймае грамілу Фрэнка Валелонга з мянушкай Тоні Ліп сваім кіроўцам. Яны адпраўляюцца ў паездку на глыбокі поўдзень ЗША. Падарожжа ўскладняецца тым, што на поўдні ў тыя часы квітнеў расізм.

Паездка доўжыцца восем тыдняў, якія змяняюць погляды на жыццё і ў кіроўцы, і ў пасажыра. Фрэнк разумее, што Шырлі сапраўды геніяльны, але вельмі самотны музыка. А той, у сваю чаргу, бачыць у неачэсаным бамбізе патэнцыйнага блізкага сябра.

Сюжэт фільма заснаваны на рэальных падзеях і распавядае аб рэальным чалавеку. Дон Шырлі - быў вялікім музыкам, сябрам Джона Кэнэдзі і змагаром за правы афраамерыканцаў.

Галоўныя ролі выканалі Вiга Мортансан (ён зняўся ў такіх стужках, як "Уладар кольцаў", "Капітан фантастыкі"), Махершал Алі (вядомы па фільмах "Месячнае святло", "Галодныя гульні") і Лінда Кардэліні (запомнілася ролямі ў фільмах "Заснавальнік", "Мсціўцы").

Скандал са сваякамі прататыпа

Сваякі піяніста засталіся незадаволеныя тым, якім яго паказалі ў фільме. Яны назвалі "Зялёную кнігу" сімфоніяй хлусні. Морыс Шырлі, 82-гадовы брат музыкі, і Эдвін Шырлі III, ягоны пляменнік, сцвярджаюць, што той не ўважаў Тоні Ліпа за свайго блізкага сябра.

Сваякі Шырлі кажуць, што сам Дон ужо адмаўляў Ніку Валелонгу ў прапанове экранізаваць гісторыю "Зялёнай кнігі".

Пасля скандалу выканаўца ролі піяніста Махершала Алі звязаўся з ягонымі сваякамі, каб прынесці свае прабачэнні. Ён папрасіў яго дараваць, калі ён іх чымсьці пакрыўдзіў, і распавёў, што падчас падрыхтоўкі да ролі не ведаў пра тое, што ў Шырлі засталіся блізкія сваякі.

Цікавыя факты

"Зялёная кніга" - гэта даведнік для цемнаскурых падарожнікаў, які сапраўды існаваў у сярэдзіне ХХ стагоддзя. У часы расавай дыскрымінацыі ў ЗША даведнік дапамагаў ім знайсці ў дарозе бяспечныя месцы для начлегу і ежы, запраўкі і іншыя сэрвісы.

Рэжысёр Пітэр Фарэлі ў свой час зняў вядомую камедыю "Тупы і яшчэ тупей".

Сцэнар "Зялёнай кнігі" напісаны сынам рэальнага Тоні Ліпа і заснаваны на ягоных апавяданнях пра Шырлі і іх узаемастасунках.

Сапраўдны Дон Шырлі ў дзяцінстве вучыўся ў Ленінградзе - яго запрасілі туды вывучаць тэорыю музыкі, калі піяністу было 9 гадоў. Ён пачаў граць з двухгадовага ўзросту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках