25 красавiка 2024, Чацвер, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі назвалі самыя карысныя гатункі хлеба

8
Дыетолагі назвалі самыя карысныя гатункі хлеба

Які хлеб лепш ужываць, каб не паправіцца.

Класічны белы, чорны, навамодны на заквасцы або без глютэну - які хлеб самы карысны? Пшанічны белы змяшчае больш калорый, крухмалу і цукру, але пачуццё сытасці ад такога хлеба трымаецца нядоўга. У адрозненне ад жытняга, які змяшчае неабходныя арганізму амінакіслоты, піша segodnya.ua.

"Хлеб - гэта вугляводы. Іх лішак прыводзіць да розных захворванняў", - кажа дыетолаг Людміла Ганчарова.

Каб пазбегнуць такіх праблем, спецыялісты ў харчаванні рэкамендуюць кожны раз купляць розныя гатункі хлебабулачных вырабаў. Але самым карысным дыетолагі называюць хлеб з мукі другога і трэцяга гатункаў – з цэльнага зерня. Бохан такога хлеба змяшчае шмат абалоніны, якая актыўна выводзіць з арганізма солі і цяжкія металы.

Але есці кілаграмамі нават карысны хлеб не варта. Дзённая норма - не больш за 150 г. Лепш за ўсё мучныя вырабы засвойваюцца ў спалучэнні з малочнымі прадуктамі, супамі і салатамі са свежай гародніны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках