24 красавiка 2024, Серада, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Maruv не паедзе на «Еўравізію 2019» ад Украіны

5
Maruv не паедзе на «Еўравізію 2019» ад Украіны

Пра гэта паведаміў кіраўнік праўлення Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны.

Падчас перамоў прадстаўнікі Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны (НГТУ) і спявачкі Maruv (Ганны Корсун) не дасягнулі згоды пра яе паездку на песенны конкурс «Еўравізія 2019» у Ізраілі. Пра гэта ў Facebook 25 лютага паведаміў кіраўнік праўлення НГТУ Зураб Аласанія, паведамляе gordonua.com.

«Працяглыя і знясільваючыя перамовы (пяць з паловай гадзін) паміж НГТУ і камандай выканаўцы Maruv прынеслі наступны вынік: бакі да згоды не прыйшлі, пагадненне падпісанае не будзе», - напісаў ён.

З ягоных слоў, у НГТУ мяркуюць, што нацыянальны адбор на «Еўравізіі 2019» быў праведзены сумленна.

«Але адбор выкрыў яшчэ адну вялікую грамадскую праблему, якая ляжыць у палітычнай плоскасці, а не ў музычнай: канцэртную дзейнасць многіх артыстаў у краіне-агрэсара. І гэта выклікала негатыўны рэзананс у частцы грамадства, і адначасова - абарона выніку, разам з абаронай такога права астатняй часткай грамадства», - напісаў ён.

Аласанія заявіў, што задачай НГТУ «не з'яўляецца раскол грамадства».

«Менавіта каб пазбегнуць празмернай палітызацыі конкурсу (што і з'яўляецца патрабаваннем «Еўравізіі») НГТУ прапісала ў пагадненні ўмовы (для ўсіх удзельнікаў), якія спрыяюць урэгуляванні гэтага балеснага пытання. Між іншым: адмова прадстаўніка Украіны на міжнародным конкурсе ад гастроляў у РФ (тры месяцы пасля конкурсу). А таксама ўважлівае стаўленне да публічных выказванняў выканаўцы што да тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, або якіх-небудзь выказванняў, якія могуць нашкодзіць Украіне на міжнародным узроўні (астатнія ўмовы, адносна правоў, да прыкладу - гэта стандартныя ўмовы ўладальніка конкурсу, Еўрапейскага вяшчальнага саюза)», - адзначыў кіраўнік праўлення НГТУ.

Ён падкрэсліў, што НГТУ нясе адказнасць за любыя негатыўныя дзеянні прадстаўніка Украіны на «Еўравізіі».

«Але... Не ўсе прыгожыя ўкраінскія выканаўцы гатовыя быць добрымі культурнымі дыпламатамі. Такім чынам, рашэнне аб выканаўцы, які будзе прэзентаваць Украіну на «Еўравізіі» пакуль не прынятае. Перамовы з наступным кандыдатам пачнём раніцай», - заявіў ён.

Пераможцай фіналу нацыянальнага адбору на «Еўравізіі 2019», які прайшоў 23 лютага ў Кіеве, стала выканаўца Ганна Корсун, якая выступае пад псеўданімам Maruv. Другое месца заняў гурт Freedom-jazz, трэцяе - Kazka.

Перамовы з наступным кандыдатам на ўдзел у «Еўравізіі» ад Украіны пройдуць 26 лютага.

Maruv шмат выступае ў РФ. У канцы студзеня ў Instagram яна анансавала два сольныя канцэрты ў Расеі - у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

«Еўравізія 2019» пройдзе з 14-га да 18 траўня ў ізраільскім горадзе Тэль-Авіў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках