19 красавiка 2024, Пятніца, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька і сын са Століна зламалі нос участковаму

Бацька і сын са Століна зламалі нос участковаму

Інцыдэнт адбыўся ў мікрараёне Гарынь.

Крымінальная справа была распачатая ў дачыненні да жыхара Століна, які падазраецца ў нападзе на супрацоўніка міліцыі, паведаміла газета "Навiны Палесся" са спасылкай на намесніка начальніка Столінскага РАУС у ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксея Казулю.

Інцыдэнт адбыўся ў мікрараёне Гарынь: участковы паспрабаваў скласці пратакол на двух нецвярозых мужчын, бацьку і сына, якія знаходзіліся ў грамадскім месцы.

Жыхары Століна пачалі супраціўляцца міліцыянту і ўчынілі бойку, у якой малодшы зламаў участковаму нос.

Са словах Казулі, абодвух дэбашыраў затрымалі, бацьку неўзабаве адпусцілі, а ягоны сын цяпер знаходзіцца пад арыштам. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса Беларусі (гвалт альбо пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Мужчыну за ўчыненае ў якасці максімальнага пакарання пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках