19 красавiка 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паміж полюсамі: Лявон Вольскі прэзентаваў адразу два кліпы

Паміж полюсамі: Лявон Вольскі прэзентаваў адразу два кліпы
ЛЯВОН ВОЛЬСКІ
ФОТА АНДРЭЯ ДАВЫДЧЫКА

Песні абсалютна палярныя сваім настроем.

Напярэдадні канцэртнай прэзентацыі альбома «Гравітацыя», якая адбудзецца 2 сакавіка ў Prime Hall, Лявон Вольскі прэзентаваў відэакліпы на дзве палярныя настроем песні новага дыска, паведамляе nn.by.

Альбом «Гравітацыя», выпушчаны ў пачатку лютага, храналагічна распавядае пра асноўныя этапы жыцця чалавека: ад нараджэння да смерці. Рэжысёрамі новых кліпаў сталі Арцём Лобач («Лепшыя на Свеце») і Лізавета Ганчарова («Човен»).

- «Лепшыя на Свеце» - адная з самых аптымістычных песень альбома, бо яна пра каханне. Такое яркае і светлае, як быццам ляціш над зямлёй. «Човен», наадварот - сумная развітальная песня героя, які заканчвае існаванне на гэтым беразе і рыхтуецца да пераходу на іншы, - распавядае Лявон Вольскі. - Мне падабаецца, што абодва рэжысёры падышлі да відэа вельмі творча і знайшлі ў песнях шмат дадатковых сэнсаў. У Арцёма Лобача атрымаўся сюррэалістычны дэтэктыў з рарытэтнымі кадрамі старога Менска, а Лізавета Ганчарова сама намалявала цэлы свет.

Вялікі канцэрт 2 сакавіка ў Prime Hall - першая прэзентацыя новага альбома Лявона Вольскага ў Менску амаль за 10 гадоў, з часоў дыска «Белая яблыня грому». У першым аддзяленні прагучыць альбом «Гравітацыя», у другім - найлепшыя песні з сольных альбомаў Лявона Вольскага і розных гуртоў з ягоным удзелам. Квіткі коштам ад 40 рублёў можна купіць на сайтах Kvitki.by, Primehall.by, а таксама ў касах горада. Даведка: (033) 661 14 32.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках