29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя 10 карысных для сэрца пладоў і ягад

6
Названыя 10 карысных для сэрца пладоў і ягад

Як у хатніх умовах палепшыць сэрцава-судзінную сістэму.

Сэрцава-судзінныя захворванні ўзнікаюць праз парушэнне кровазвароту. Прычыны ўзнікнення праблем са здароўем могуць быць самымі разнастайнымі: няправільнае харчаванне, прыроджаныя дэфекты, траўмы і многае іншае, піша orthodox.od.ua.

Прафілактыка сэрцава-судзiнных парушэнняў магчымая ў хатніх умовах. Для гэтага можна выкарыстоўваць вядомыя ўсім ягады і садавіну.

Гранат

Гранат - адна з самых вядомых ягад у свеце, якую рэкамендуюць пры атэрасклерозе, бо сок гэтага плоду выдатна растварае вапнавыя адклады на крывяносных сасудах.

Абрыкосы

У абрыкосах утрымоўваецца вялікая колькасць калію (асабліва ў сушаных пладах - куразе і ўруку). Менавіта гэтыя сухафрукты рэкамендуецца ўжываць у разгрузачныя дні для лепшай працы сардэчнай мышцы. А яшчэ гэты выдатны прадукт дапаможа схуднець.

Вінаград

Ужываючы вінаград або сок з яго, вы падвышаеце тонус сардэчнай мышцы. Аднак спяшаемся паведаміць, што вінаград - адзін з прадуктаў з высокім утрыманнем пестыцыдаў. Таму па-сапраўднаму карысны дробны вінаград (яго яшчэ называюць вінным), які расце на лецішчы, але ніяк не адборны, набыты на рынку.

Яблыкі

Яблыкі шырока выкарыстоўваюць пры хваробах сэрца, падагры, гіпертаніі. Для паляпшэння работы сэрца рэкамендуецца рабіць разгрузачныя дні, ужываючы 300-400 грамаў яблыкаў на дзень. Яблыкі таксама дапамагаюць пазбавіцца ад лішняга тлушчу.

Апельсіны

Апельсіны карысныя для прафілактыкі атэрасклерозу і ішэмічнай хваробы сэрца. Невялікая парада: мякаць апельсіна не павiнна кантактаваць з металічнай паверхняй (напрыклад, нажом). Усё павінна быць натуральна. Пачысцілі, падзялілі на дзелькі і з’елі.

Грэйпфрут

Фрукт, які валодае антысклератычнымі ўласцівасцямі. Ён змяшчае рэчыва нарынгін, якое ўмацоўвае сценкі крывяносных сасудаў. А яшчэ гэта выдатны і бясшкодны спосаб скінуць некалькі лішніх кілаграмаў. Існуе блізу 20 відаў грэйпфрутаў - плод з чырвонай, жоўтай і белай мякаццю. З чырвонай - самыя карысныя, бо яны паніжаюць узровень халестэрыну ў арганізме чалавека.

Клубніцы

Клубніцы ўважаюцца за дыетычны сродак, які выкарыстоўваюць пры сэрцава-судзінных захворваннях. Звычайна ўжываюць такія прапорцыі для гэтых ягад: 2 ст. л. трускалкі на 2 шклянкі кіпеню, які трэба настойваць цягам дня. Дапамагае пры павышаным ціску, арытміі сэрца.

Шаўкоўніца белая

Шаўкоўніца зніжае крывяны ціск. Прадстаўнікі традыцыйнай медыцыны Азіі і Індыі мяркуюць, што шаўкоўніцу неабходна ўжываць людзям пры хваробах сэрца, з гіпертаніяй і пры высокім узроўні халестэрыну.

Слівы

Слівы карысныя пры гіпертанічнай хваробе і атэрасклерозе. У плодзе і лісці гэтага фрукта ўтрымліваецца кумарын - рэчыва, якое папярэджвае ўзнікненне тромбаў. Лекары рэкамендуюць слівы людзям, якія пакутуюць на сэрцава-судзінныя захворванні і анемію.

Чорная парэчка

Яе ягады танізуюць сэрцава-судзінную сістэму, а ягады і сок чорнай парэчкі лечаць атэрасклероз і гіпертанічную хваробу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках