19 красавiка 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША апублікаваў законапраект «драконаўскіх санкцый»: 6 галоўных пунктаў

5
Кангрэс ЗША апублікаваў законапраект «драконаўскіх санкцый»: 6 галоўных пунктаў

Каму яны пагражаюць у Расеі.

Кангрэс ЗША апублікаваў праект «Закону аб абароне бяспекі ЗША ад агрэсіі Крамля» (DASKA-2019), які амерыканскія сенатары анансавалі два тыдні таму. Гэта другая - больш жорсткая - версія так званых «санкцый з пекла» (bill from hell), якія ўпершыню былі апублікаваныя ў жніўні мінулага года, паведамляе расейская служба BBC.

Ужо было вядома, што дакумент прадугледжвае забарону на аперацыі з расейскай дзяржаўнай пазыкай, удзел у распрацоўцы нафтавых радовішчаў у Расеі ды інвестыцыі ў расейскія энэргетычныя праекты за мяжой, а таксама санкцыі супраць расейскіх банкаў, «якія падтрымліваюць спробы падарваць дэмакратычныя інстытуты ў іншых краінах», асоб, якія «дзейнічаюць у інтарэсах Пуціна», расейскага кіберсектара і караблебудаўнічай галіны.

У законапраекце, размешчаным у сераду на сайце кангрэса, удакладняецца, што:

- тэрмін, які даецца прэзідэнту ЗША на ўвядзенне санкцый супраць расейскай дзяржаўнай пазыкі, абмяжоўваецца 60 днямі замест 90, а сама забарона павінна пачаць дзейнічаць праз 90 дзён пасля ўваходжання закона ў дзеянне;

- дзяржпазыка вызначаецца як аблігацыі з тэрмінам абарачэння, большым за 14 дзён, выпушчаныя Банкам Расеі, Фондам нацыянальнага дабрабыту ці міністэрствам фінансаў;

- валютныя свопы тэрмінам, большым за 14 дзён; усякія іншыя фінансавыя інструменты з тэрмінам выплаты, большым за 14 дзён, выпушчаныя расейскімі фінансавымі інстытутамі ад імя ўрада Расеі ці разгляданыя ЗША як расейская дзяржпазыка;

- пад забарону трапляюць інвестыцыі ў расейскія СПГ - праекты за мяжой і праекты ў распрацоўцы нафтавых рэсурсаў у Расеі коштам ад 1 млн даляраў або ад 5 млн даляраў сумарна цягам 12 месяцаў, а таксама інвестыцыі ў расейскія энэргетычныя праекты за мяжой, якія ацэньваюцца на суму, большую за 250 млн даляраў;

спіс банкаў, у дачыненні да якіх ўводзяцца санкцыі, трэба будзе вызначыць прэзідэнту ЗША (у папярэдняй версіі ўтрымліваўся спіс канкрэтных банкаў, у якім фігуравалі ў тым ліку ВТБ і Ашчадбанк);

- у адказ на затрыманне ўкраінскіх маракоў у Керчанскай пратоцы прэзідэнт ЗША павінен увесці санкцыі супраць як мінімум 24 старэйшых афіцэраў ФСБ, якія раней не траплялі ў санкцыйныя спісы ЗША;

- не пазней, чым праз 90 дзён пасля ўваходжання закона ў дзеянне, дзяржсакратар ЗША павінен зрабіць высновы, ці адпавядае Расея крытэрам дзяржавы - спонсара тэрарызму.

Новы законапраект, анансаваны пяццю амерыканскімі сенатарамі 13 лютага, прапануецца як «адказ на ўмяшанне Расеі ў дэмакратычныя працэсы за мяжой, згубны ўплыў у Сірыі і агрэсію супраць Украіны, уключаючы інцыдэнт у Керчанскай пратоцы».

Як заявіў раней адзін з аўтараў законапраекта, сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм, новыя санкцыі - самыя жорсткія з усіх прапанаваных дагэтуль.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках