25 красавiка 2024, Чацвер, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Графіціст рэстаўруе сапсаваны партрэт Шагала

6
Графіціст рэстаўруе сапсаваны партрэт Шагала
ФОТА: ЮРЫЙ ДУБОЎСКІ

Некалькі дзён таму мурал сапсавалі невядомыя вандалы.

Віцебскі мастак Юрый Дубоўскі 27 лютага пачаў рэстаўрацыю графіці з партрэтам Марка Шагала на вуліцы Суворава, 36 у Віцебску. Некалькі дзён таму мурал сапсавалі невядомыя вандалы, нанёсшы на яго нецэнзурнае слова і разводы срэбнай фарбай.

Нагадаем, мурал з партрэтам сусветна вядомага майстра жывапісу, ураджэнца Віцебска, з'явіўся на трансфарматарнай будцы ў дворыку на вуліцы Суворава летам 2015 года. Гэта была першая праца каманды вулічных графіцістаў StreetSkills.

Цяпер стваральнікі графіці - Ян Кузьмін і Глеб Каштанаў - жывуць і працуюць у расейскім Сочы. Таму аўтары папрасілі адрэстаўраваць мурал з Шагалам свайго калегу і сябра з Віцебска - Юрыя Дубоўскага.

- Паколькі Ян і Глеб аператыўна ў родны горад прыехаць не могуць, то папрасілі аднавіць працу мяне. Рабіць гэта трэба хутка: праз лаянку на сцяне камунальнікі маглі б проста зафарбаваць сцяну - і графіці было б знішчанае. Сёння я пачаў рэстаўрацыю, але завяршыць яе не атрымалася: не хапіла даслоўна аднаго балончыка з чорнай фарбай. Спадзяюся, што заўтра усё скончу, - распавёў tut.by Юрый Дубоўскі.

Са слоў мастака, працу не вельмі проста ратаваць, бо невядомыя пусцілі ў ход балончык не са звычайнай фарбай, а з фарбай з металічным бляскам:

- Прыходзіцца спачатку зафарбоўваць усю плошчу, дзе прайшліся балончыкам, і толькі потым ужо аднаўляць карціну. Будзь гэта звычайная фарба, можна было б рэстаўраваць адразу.

АРЫГІНАЛ МУРАЛУ, ШТО БЫЎ ЗРОБЛЕНЫ Ў 2015 ГОДЗЕ.

Юрыя Дубоўскага ў творчых колах горада называюць Белы слон. У Віцебску ён вядомы, напрыклад, такімі графіці: «залатая рыбка» ў дварах на Суворава, цытаты Марка Шагала на сценах дамоў на вуліцы ў гонар гэтага мастака і іншымі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках