21 лiпеня 2019, Нядзеля, 8:27
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Ад імя «Беларусбанка» разаслалі лісты з вірусам

5

Пры атрыманні падазроных лістоў ад імя банка рэкамендуецца звязацца з кантакт-цэнтрам банка.

Кліентам «Беларусбанка» ад імя гэтай установы рассылаліся лісты з электронным вірусам. Пра гэта інфармуе прэс-служба ААТ «АСБ Беларусбанк».

Паведамляецца, што лісты ад імя банка былі адпраўленыя з адраса электроннай пошты info@belarusbank.by.

Пры атрыманні падазроных лістоў ад імя банка рэкамендуецца звязацца з кантакт-цэнтрам банка па тэлефоне 147.

Нагадаем, раней «Беларусбанк» паведамляў, што ў Instagram была заведзеная фальшывая старонка. Ад імя банка ў даверлівых карыстальнікаў выманьвалі грошы.