25 красавiка 2024, Чацвер, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Аэробныя нагрузкі здольныя амаладзіць мозг на 20 гадоў

17
Навукоўцы: Аэробныя нагрузкі здольныя амаладзіць мозг на 20 гадоў

У даследаванні амерыканскіх спецыялістаў удзельнічалі больш за 130 добраахвотнікаў узростам ад 20 да 67 гадоў.

Амерыканскія навукоўцы з Універсітэта Калумбія прыйшлі да высновы, што сістэматычныя аэробныя нагрузкі здольныя паляпшаць кагнітыўныя функцыі мозгу і даваць эфект амаладжэння галоўнага органа нервовай сістэмы. Спецыялісты падкрэсліваюць: гэтыя высновы выкарыстоўваецца і ў дачыненні як да людзей сталага веку і сярэдняга ўзросту, так і да маладых, піша healthinfo.ua.

У даследаванні амерыканскіх спецыялістаў удзельнічалі больш за 130 добраахвотнікаў узростам ад 20 да 67 гадоў. Падыспытным трэба было цягам паўгода займацца рознымі тыпамі спорту чатыры разы на тыдзень. Пасля гэтага навукоўцы прааналізавалі, як змяніліся параметры мазгавой дзейнасці людзей - перш за ўсё, здольнасці памяці, канцэнтрацыі, планавання, арганізаванасці і кантролю над паводзінамі.

Вынікі паказалі: рэгулярныя аэробныя нагрузкі паспрыялі таму, што ў 94 чалавек, якія найбольш актыўна і добрасумленна займаліся фізкультурай, кагнітыўныя функцыі мозгу палепшыліся ў адпаведнасці з усімі азначанымі вышэй параметрамі. У фінале эксперыменту гэтыя ўдзельнікі прайшлі тэсты на мысленне і канцэнтрацыю так, як больш маладыя людзі.

«У тых удзельнікаў, якія рупліва выконвалі аэробныя практыкаванні згодна з прызначанай праграмай, палепшыліся не толькі функцыянальныя здольнасці мозгу, але і павялічылася таўшчыня вонкавай вобласці мозгу. У добраахвотнікаў старэйшых за 40 гадоў, якія займаліся аэробікай, мозг памаладзеў на 10 гадоў, а сярод 60-гадовых мозг дзякуючы заняткам памаладзеў на 20 гадоў», - канстатавалі даследнікі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках