24 траўня 2019, Пятніца, 13:38
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

На Вілейшчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага

фота rfe/rl

На месцах пахавання паўстанцаў, якія загінулі ў баях з расійскімі войскамі, вілейчукі ўсклалі кветкі і запалілі свечкі.

З нагоды пачатку паўстання 1863 года на Беларусі - 1 лютага, - а таксама дня нараджэння Кастуся Каліноўскага вілейчукі ўшанавалі памяць паўстанцаў, якія загінулі на Вілейшчыне, паведамляе rh.by.

На месцах пахавання паўстанцаў, якія загінулі ў баях з расійскімі войскамі ў вёсцы Каралеўцы Іжанскага сельсавета і ў Куранцы, вілейчукі ўсклалі кветкі і запалілі свечкі.

Вілейчукі на месцы пахавання паўстанцаў Каліноўскага
Фота зvk.com/typical_vileyka