20 красавiка 2024, Субота, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук выклікаў фурор на ўкраінскім шоў «Голас»

5
Мянчук выклікаў фурор на ўкраінскім шоў «Голас»
ФОТА З САЙТА KP.BY

Ён праспяваў так, што да яго павярнуліся ўсе суддзі папулярнага шоў.

24-гадовы філолаг з Менска Уладзіслаў Чыжыкаў выступіў ва ўкраінскім праекце «Голас краіны» з песняй Perfect (Ed Sheeran) і скарыў усіх суддзяў, піша tut.by.

Згодна з правіламі праекта выканаўцу трэба выбраць з журы трэнера, які ў далейшым будзе дапамагаць музыку развіваць свой талент. І Уладзіслаў свой выбар зрабіў амаль адразу - ягоным трэнерам будзе малдаўскі спявак, кампазітар і прадусар Dan Balan.

Хто такі Уладзіслаў Чыжыкаў?

Уладзіслаў нарадзіўся ў Бабруйску, але цяпер жыве ў Менску. З ягоных слоў, ён «збіраўся паступаць на спевы», але вызначыў звязаць сваё жыццё з чымсьці больш сур'ёзным. Аднак у выніку хлопец вызначыў, што хоча звязаць сваю будучыню менавіта з музыкай.

А яшчэ хлопец быў удзельнікам украінскага тэлевізійнага шоў «Х-фактар» і стаў пераможцам у намінацыі «Адкрыццё года» Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» (2017 год). Менавіта Уладзіслаў напісаў песню для фіналісткі «Голасу краіны-8» Ганны Трынчар.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках