21 траўня 2019, aўторак, 3:04
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Баян Дубайіч: Веру, што можна прайсці «Арсенал», цуды здараюцца

1
БАЯН ДУБАІЧ
ФОТА З САЙТА PRESSBALL.BY

Нападнік БАТЭ Баян Дубайіч адказаў на пытанні заўзятараў.

Форвард БАТЭ Баян Дубаіч распавёў, ці падолеюць барысаўчане лонданскі «Арсенал» у 1/16 фіналу Лігі Еўропы, паведамляе «Трибуна».

Пра любімую каманду

- сімпатызуе мадрыдскаму «Рэалу», але цяпер яны гуляюць не вельмі добра. Агулам, люблю футбол і глядзець добрыя матчы.

Пра найлепшага футбаліста Беларусі

- Вядома, гэта Аляксандр Глеб.

Пра шашлыкі

- Самы лепшы шашлык знаходзіцца ў Гарадзеі. Гэта не легенда, а праўда.

Пра тое, ці заб'е «Арсеналу»

- Так, заб'ю. Веру, што можна прайсці «Арсенал». Цуды здараюцца. Яны фаварыты, але ў нас ёсць шанцы.