28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкуль пачынаўся Менск?

3
Адкуль пачынаўся Менск?
фото с сайта LiveJournal.com

Відэа з дрона — гарадзішча на Менцы.

За 16 кілямэтраў ад Менску, на сутоках рэк Дуная і Менкі, ёсьць унікальны археалягічны помнік: гарадзішча і селішча, якія датуюцца IX — сярэдзінай XI стст., паведамляе «Радыё Свабода».

Раскопкі і дасьледаваньні вяліся тут з пачатку XX стагодзьдзя. Гісторыкі выказваюць меркаваньне, што менавіта тут прарадзіма сучаснага Менску. Прычым пад валам вялікага гарадзішча знойдзены доказы, што паселішча тут існавала яшчэ з часоў жалезнага веку.

Некаторыя гісторыкі не пагаджаюцца. Археоляг Эдуард Загарульскі, напрыклад, лічыць, што Менск адпачатку паўстаў на Нямізе. У той жа час пра існаванне летапіснага Менску за межамі сучаснага гораду ўскосна сьведчыць і летапіс, у якім гаворыцца, што войска Яраславічаў, пасьля таго як узяло Менск, пайшло «к Немизе».

Горад на Менцы, магчыма, называўся Менскам (Меньскам, Менескам) і папярэднічаў зьяўленьню пазьнейшага адміністрацыйнага цэнтру — сучаснага Менску, які быў пабудаваны пры ўпадзеньні Нямігі ў Сьвіслач.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках