29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор пра затрыманне гендырэктара «БелАМА»: Там сям'я, трэба разабрацца

11
Генпракурор пра затрыманне гендырэктара «БелАМА»: Там сям'я, трэба разабрацца
ВЯЧАСЛАЎ БУРСКІ
ФОТА: МІНСК-НАВІНЫ

Аляксандр Канюк пацвердзіў арышт кіраўніка холдынгу.

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк пацвердзіў затрыманне гендырэктара холдынгу «БелАМА» Вячаслава Бурскага, паведамляе tut.by.

- Так, затрыманы. Але гэта чалавек, там сям'я, трэба разабрацца, - выказаўся сцісла Аляксандр Канюк.

Артыкул, паводле якога затрыманы Вячаслаў Бурскі, генпракурор не назваў.

- Я хачу дачакацца пэўных вынікаў. Як былы суддзя ведаю, што бываюць апраўдальныя прысуды. Як потым глядзець чалавеку ў вочы? - заявіў Канюк.

Нагадаем, аб гучным затрыманні tut.by на мінулым тыдні распавялі дзве інфармаваныя крыніцы. Цягам двух дзён журналістам tut.by не ўдалося атрымаць каментар у СК і КДБ з нагоды затрыманняў у «БелАМА».

Доктар тэхнічных навук, прафесар Вячаслаў Бурскі узначаліў «БелАМА» ў 1992 годзе. Але кар'еру пачаў яшчэ ў 1970-м звычайным інжынерам, потым 14 гадоў прапрацаваў галоўным тэхнолагам і галоўным інжынерам. Бурскі ўзнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыны II і III ступені.

ААТ «ММЗ імя С.І. Вавілава - кіроўная кампанія холдынгу «БелАМА» спецыялізуецца на распрацоўцы і выпуску аптычна-электронных, лазерных і аптычна-механічных прылад, у тым ліку двайнога прызначэння, аўтамабільных кампанентаў для велікагрузных аўтамабіляў, індывідуальных прыбораў уліку газу, прамысловых свяцільняў, бытавой тэхнікі, тавараў народнага спажывання . У склад холдынгу «БелАМА» акрамя Менскага механічнага завода імя С.І. Вавілава ўваходзяць вілейскі завод «Зеніт», рагачоўскі «Дыяпраектар», жлобінскі «Святло», НТЦ «ЛЭМТ», завод «Оптык».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках