19 красавiка 2024, Пятніца, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі правялі шабас у падтрымку Пуціна

48
У Расеі правялі шабас у падтрымку Пуціна

Абрад правяла акультная арганізацыя «Імперыя вядзьмарак».

Акультная арганізацыя "Імперыя наймацнейшых вядзьмарак" правяла адмысловы абрад "надзвычайнае магічнае кола" ў падтрымку Расеі і асабіста прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. У "Імперыі вядзьмарак" наважылі, што расейскі прэзідэнт, нават атрымаўшы на апошніх выбарах 77% галасоў, усё адно мае вялікую патрэбу ў магічнай падтрымцы, паведамляе "Настоящее время".

У сядзібу ў цэнтры Масквы 5 лютага "зляцеліся" на метро і таксі некалькі дзясяткаў жанчын, якія называюць сябе вядзьмаркамі і практыкуюць тое, што яны ўважаюць за магію.

"Хто чуе і не чуе, хто бачыць і не бачыць, хто быў, ёсць і будзе, слова маё не забудзе - узніміся веліччу, моц Расеі, накіруй шляхі Уладзіміра Пуціна слушна і справядліва - праз слова маё".

Гэта адна з замоў, якія прамаўлялі вядзьмаркі падчас абраду. Ніводнага партрэта расейскага прэзідэнта і ніякіх іншых акультных дзеянняў і рытуалаў - толькі чорныя плашчы і кнігі ў руках.

"Хай будзе моц Расеі расці, хай будзе Уладзімір Пуцін слушныя шляхі бачыць. Веліч Расеі, і каранаваўшы Расею, насілкаваўшы вытокам, стане моц наша вядзьмарская "Імперыі наймацнейшых вядзьмарак" дабратворнай, што аджывіць і падыме ўсю зямлю. Сапраўды! Сапраўды!"

Алена Палынь, патомная вядзьмарка, як яна сябе называе, і заснавальніца "Імперыі наймацнейшых вядзьмарак", тлумачыць, што абрад праводзіцца на карысць Расеі, а прэзідэнт - гэта ж галоўнае аблічча краіны. "Улада - гэта нейкі такі сарбент: чаго вартыя людзі і гэтая краіна, і пра кагосьці негатыўна казаць, пра якога-небудзь прэзідэнта, ведзьмакі не маюць".

АЛЕНА ПАЛЫНЬ

Іншыя вядзьмаркі таксама вельмі лаяльныя да расейскага прэзідэнта. Адна з іх, Юліяна Залатніцкая, якая праводзіць грашовыя абрады і "чысціць род" паводле вучэнні галоўнай Вядзьмаркі, упэўненая, што "канешне трэба падтрымліваць ўрад, і Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна найперш".

"У краіне сітуацыя цяжкая, і мы хочам падтрымаць прэзідэнта тымі сіламі, якімі мы валодаем", - кажа вядзьмарка Ірына. На пытанні, чаму цяжкая сітуацыя і з кім змагаецца Пуцін, яна адказвае: "З усімі, хто на яго нападае. І мы хочам ад гэтых зласліўцаў, каб яны змоўклі".

Для зласліўцаў і ворагаў расейскага прэзідэнта вядзьмаркі прадугледзелі праклёны:

"Хто з ліхам да нас прыходзіць, хто з ліхам ад нас сыходзіць, хто шкодзіць і ліхое кажа, на векі вечныя і бясконцыя - праклятыя ворагі, ворагі праклятыя!"

Але хто такія ворагі, удзельніцы магічнага абраду сказаць так і не здолелі.

"Кола моцы" разлічвалі знарок - дзень, час, месца, апавядае Алена Палынь. "Усё дасканала было падлічана, каб энэргія прайшла правільна. І ён накіраваны быў на паляпшэнне якасці жыцця на зямлі праз Расею. Але мы не можам абыходзіць бокам прэзідэнта, які ў краіне, і, натуральна, дапамогу яму".

Сам абрад быў толькі супольным чытаннем кнігі галоўнай маскоўскай вядзьмаркай і доўжыўся хвілін дваццаць. Але вядзьмаркі ўпэўненыя, што такі шабас конча мае дадаць Пуціну змогі.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках