19 красавiка 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Слабадзян: Сітуацыя для ўкраінцаў у памежных раёнах Беларусі пагоршылася

6
Алег Слабадзян: Сітуацыя для ўкраінцаў у памежных раёнах Беларусі пагоршылася
АЛЕГ СЛАБАДЗЯН

Спікер Дзяржаўнайпамежнай службы Украіны заявіў, што ўсе камандуючыя ў Беларусі наўпрост падпарадкоўваюцца Генштабу РФ.

Прадстаўнікі спецслужбаў РФ на тэрыторыі Беларусі адчуваюць сябе дастаткова свабодна, што можа быць небяспечна для грамадзян Украіны, заявіў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян, паведамляе «Гордон».

Сітуацыя ў памежных раёнах Украіны і Беларусі пагоршылася ў сувязі з вайсковымі вучэннямі, якія праводзіць беларускі бок сумесна з РФ.

«Па-першае, хутчэй за ўсё, не ўсе ўзброеныя сілы РФ пакінулі тэрыторыю Беларусі. Па-другое, прадстаўнікі спецслужбаў РФ на тэрыторыі Беларусі адчуваюць сябе дастаткова свабодна. Таму кожны грамадзянін, які знаходзіцца на кантролі ў РФ і перасякае мяжу ў Беларусь, павінен разумець , што расейцы бачаць гэта і ён можа быць затрыманы на мяжы», - сказаў ён.

Слабадзян падкрэсліў, што ўсе камандуючыя ў Беларусі наўпрост падпарадкоўваюцца Генштабу РФ, а не Аляксандру Лукашэнку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках