28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Метэаролагі распавялі, што ўплывае на надвор'е ў Беларусі

4
Метэаролагі распавялі, што ўплывае на надвор'е ў Беларусі
ФОТА: INTERFAX.BY

Каб скласці прагноз надвор'я для Беларусі, трэба прааналізаваць тэрыторыю ўсёй Еўропы.

У 90% выпадкаў умовы надвор'я ў сталіцы, як і ва ўсёй краіне, фармуюцца пад уплывам акваторыі Балтыйскага мора і Заходняй Еўропы, паведаміў журналістам 6 лютага начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі, піша «Минск-новости».

- Існуе ўсеагульная памылка, што тое надвор'е, якое было ў Маскве два дні таму, цяпер у нас. Гэта ў корані няслушна. На надвор'е ў сталіцы ўплываюць Заходняя Еўропа і акваторыя Балтыйскага мора, - адзначыў А. Бяганскі.

З ягоных слоў, каб скласці прагноз надвор'я для Беларусі, трэба прааналізаваць тэрыторыю ўсёй Еўропы. Акрамя яе заходняй часткі і акваторыі Балтыйскага мора на надвор'е ў нашай краіне таксама ўплывае поўдзень: Чорнае і Міжземнае мора.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках