18 красавiка 2024, Чацвер, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Раманоўская здабыла золата на ЧС у фрыстайле

4
Аляксандра Раманоўская здабыла золата на ЧС у фрыстайле
АЛЯКСАНДРА РАМАНОЎСКАЯ

У суперфінале беларуска перамагла спаборніц з Расеі ды Кітая.

Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская здабыла золата чэмпіянату свету ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у Дзір-Вэлі (ЗША), паведамляе tut.by.

За дзень да гэтага ў кваліфікацыі Аляксандра Раманоўская паказала 6-ы вынік (75,60).

Фінальная стадыя, куды прабіліся 12 найлепшых, складалася з двух этапаў.

Аляксандра Раманоўская стала найлепшай у выніках першага раўнда (103,11), а затым ёй не было роўных (113,18) і ў суперфінале, куды прабіліся 6 найлепшых.

Срэбра - у расейкі Любові Нікіцінай (89,88), бронза - у кітаянкі Сю Ментао (89,88).

Гэта першы медаль Аляксандры Раманоўскай на чэмпіянатах свету. Перш яна двойчы станавілася пераможцай юніёрскіх першынстваў планеты.

Алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана 2018 года беларуска Ганна Гуськова прапускае чэмпіянат свету праз траўму.

Алімпійскі чэмпіён Сочы-2014 Антон Кушнір у кваліфікацыі чэмпіянату свету ў Дзір-Вэлі таксама быў 6-м (114,60). Аднак у фінальнай стадыі закончыў выступленне ўжо пасля першага этапу, атрымаўшы ацэнку 114,93 бала і спыніўшыся на 8-ю выніковую пазіцыю.

А шасцёрка найлепшых працягнула барацьбу за ўзнагароды. Золата здабыў расеец Максім Бураў, які атрымаў вельмі высокую ацэнку 130,09 бала, срэбра - ва ўкраінца Аляксандра Абраменкі (126,24), бронза - у швайцарца Ноа Рота (125,22).

Яшчэ два беларусы не змаглі пераадолець кваліфікацыйны бар'ер. Дзмітрый Мазуркевіч (93,55) заняў 16-е месца, бронзавы прызёр ЧС-2015 Максім Гусцік (79,74) - 20-е сярод 25 удзельнікаў.

Акрамя ўзнагарод у індывідуальных спаборніцтвах, у ноч на 8 лютага лыжныя акрабаты разыграюць таксама медалі ЧС у камандным турніры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках