24 красавiка 2024, Серада, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі знізіліся на $ 139,9 мільёнаў

8
Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі знізіліся на $ 139,9 мільёнаў

«Залаты запас» Лукашэнкі растае.

Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2019 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 7,018 млрд даляраў (у эквіваленце), знізіўшыся за студзень на 139,9 млн даляраў (на 2%), паведамляе tut.by.

Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацбанка, зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзэрвовых актываў за студзень абумоўлена планавай выплатай урадам і Нацбанкам замежных і ўнутраных пазык у замежнай валюце на агульную суму блізу 650 млн даляраў.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзэрваў у студзені спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных мыт на нафту і нафтапрадукты, павелічэнне вартасці манетарнага золата, паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

За 2018 год золатавалютныя рэзэрвы знізіліся на 2,2%, або на 157,7 млн даляраў.

Згодна з Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год, сума міжнародных рэзэрвовых актываў на 1 студзеня 2020 года мае скласці не менш за 7,1 млрд даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках