29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы могуць злятаць у Рым ці Франкфурт за 10 еўраў

4
Беларусы могуць злятаць у Рым ці Франкфурт за 10 еўраў

Купіць квіткі на пералёт такімі нізкімі коштамі можна да паўночы ў чацвер.

Новыя кірункі эксперыментальнымі тарыфамі адкрыла нацыянальная авіякампанія «Белавія». Кошт палёту ў адзін бок каштавацьме ўсяго 10 еўра (+ таксы і зборы ў адзін бок), адпаведна, у абодва бакі - 20 еўраў з таксамі і зборамі, піша kp.by. Эксперыментальныя тарыфы папоўнілі кірункі ў Рым, Франкфурт, Казань і Кішынёў.

Купіць квіткі на пералёт такімі нізкімі коштамі можна да паўночы ў чацвер, а здзейсніць падарожжа - з 8 лютага да 7 сакавіка. Прычым акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Менска, так і ў Менск. Продаж акцыйных квіткоў праводзіцца толькі на сайце belavia.by. Самыя нізкія тарыфы - у графе са значком валошкі.

Авіякампанія звяртае ўвагу, што змены часу і даты вылету згодна з умовамі акцыі забароненыя. А выкарыстанне білета абавязковае ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце.

- Набытыя адмысловым коштам квіткі, у тым ліку пры камбінацыі спецыяльнага тарыфу з іншым тарыфам, з'яўляюцца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца, - папярэджваюць у «Белавіі».

Трэба ўлічваць і тое, што пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месца анулюецца ва ўсім далейшым маршруце. Гэта значыць пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту. У гэтым выпадку выплачаную суму, уключаючы таксы і зборы, пасажыру таксама не вернуць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках