19 красавiка 2024, Пятніца, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары распавялі, як правільна харчавацца зімой

5
Лекары распавялі, як правільна харчавацца зімой

Спецыялісты далі некалькі парадаў.

Як патлумачылі спецыялісты, у халодную пару года чалавечае цела марнуе больш энэргіі, каб сагрэцца. Таму і прадукты зімой трэба выбіраць прыдатныя, піша newsyou.info.

- Галоўны «зімовы» прадукт - тлустая рыба. Яна змяшчае вялікую колькасць ненасычаных тлустых кіслот амега 3. Карысныя таксама раслінныя алеі, прадукты з цэльнага зерня, вотруб'е, капуста, морква, часнок, цыбуля, буракі, свежая зеляніна, гранаты, цытрусавыя, ківі, яблыкі, грушы, арэхі, - кажуць экспэрты.

Для падтрымання імунітэту спецыялісты таксама раяць зімой больш бываць на дварэ, выконваць пітны рэжым, праветрываць кватэру і карыстацца ўвільгатняльнікамі.

Калі захварэлі, то лепш больш піць, есці лёгкія супы з курынай грудкай і гароднінай. Карыснае таксама пюрэ з садавіны, натуральныя сокі, ёгурты і тварог. Каб умацаваць імунітэт, трэба ўжываць часнок, цыбулю і корань імбіру.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках