20 красавiка 2024, Субота, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускага Какорына выпусцілі пад заклад

10
Беларускага Какорына выпусцілі пад заклад
ІЛЛЯ ЛУХВІЧ
ФОТА З ІНСТАГРАМА

Ілля Лухвіч прызнаў віну і раскайваецца ў сваіх дзеяннях.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Ілля Басько распавёў пра тое, што сын вядомага ў мінулым футбаліста Аляксандра Лухвіча Ілля адпушчаны пад заклад, піша «Трибуна».

«Пракурорам санкцыянаваная ўжытая да яго мера стрымання ў выглядзе закладу. Да ягонай дзяўчыны ўжытая мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельствы аб прыходзе.

У рамках расследавання ўжыты шэраг неадкладных следчых дзеянняў. Прызначаны шэраг экспэртыз. Канфіскаваныя мабільныя тэлефоны. Дапытаныя маладзёны віну прызналі і раскайваюцца ў зробленым», - сказаў Басько ў эфіры АНТ.

Нагадаем, першапачаткова шырокі рэзананс атрымалі відэа, дзе Ілля Лухвіч на «Інфініці» сваёй маці шматкроць парушае ПДР. Паведамлялася, што ён парушыў правілы на 7 гадоў пазбаўлення пасведчання кіроўцы і 2 тысячы даляраў штрафаў. Аднак паводле многіх эпізодаў яго пакараць не могуць, бо скончыўся тэрмін даўнасці.

Пазней стала вядома, што ў дачыненні да Іллі Лухвіча распачатая крымінальная справа. Яго падазраюць у махлярстве з продажам мабільных тэлефонаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках