11 снежня 2019, Серада, 2:48
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Мілан Ёксімавіч: Беларускі чэмпіянат мацнейшы за ісландскі за кошт БАТЭ

5
Мілан Ёксімавіч: Беларускі чэмпіянат мацнейшы за ісландскі за кошт БАТЭ

Сербскі абаронца «Гарадзеі» параўнаў чэмпіянаты Беларусі і Ісландыі.

Сербскі абаронца «Гарадзеі» Мілан Ёксімавіч, які выступаў за ісландскі «Акюрэйры», параўнаў чэмпіянаты Беларусі і Ісландыі, паведамляе «Трибуна».

- Слухай, а дзе чэмпіянат мацнейшы - у Беларусі ці ў Ісландыі?

- Думаю, беларускі мацнейшы за кошт таго, што ў ім гуляе БАТЭ. Найлепшы клуб Ісландыі «Валюр» прыкладна супастаўны па ўзроўні з «Шахцёрам». Футбол там сапраўды нядрэнны. Як тут. Не было б у Беларусі БАТЭ, узровень быў бы аднолькавы.

- Параўнай атмасферу ў раздзявалках «Гарадзеі» і «Акюрэйры».

- У «Гарадзеі» нашмат лепш. Я ў «Акюрэйры» сябраваў з двума сербамі і капітанам Гудманам Торысанам. Не назаву ісландцаў празмерна вясёлымі. Яны не асабліва жартуюць. Гумар зусім не такі, як у Беларусі. Я думаю, ісландцы не зразумелі б беларускіх або сербскіх жартаў, - сказаў Ёксімавіч.