20 траўня 2019, панядзелак, 21:01
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя падводныя фота года

Фота: theatlantic.com

Прэстыжны конкурс падводнага фотамастацтва Ocean Art абвясціў пераможцаў.

У конкурсе, які праводзіцца сёмы раз, удзельнічалі найлепшыя фатографы з розных краін, а новыя тэхналогіі і метады фотаздымкі ўзнялі якасць здымкаў на новы ўзровень, дазволіўшы захаваць самае неверагоднае хараство падводнага свету, піша vokrugsveta.ua.

У конкурсе ўдзельнічалі прадстаўнікі 70 краін, а пераможцам быў абвешчаны фатограф з Вялікабрытаніі Дункан Мюрэл за фатаграфію (на здымку ўверсе), на якой яму ўдалося злавіць трох дарослых асобін марскіх д'яблаў (рыба-манта), якія гарэзавалі ў шлюбным танцы ў бухце Хонда на Філіпінах . Мюрэл умела выкарыстаў мяккае рассеянае святло, падкрэсліўшы плыўныя рухі элегантных гігантаў. Са слоў пераможцы, ён здалеў зняць рэдка назіраныя шлюбныя паводзіны двух самцоў, якiя заляцаюцца да адной саміцы.

Сярод іншых твораў на конкурсе былі прадстаўленыя здымкі катастрофы карабля ў Чырвоным моры, тройка дэльфінаў, самец рыбы-клоўна, які абараняе сваіх малявак, велізарны гарбаты кіт, сфатаграфаваны ззаду і шмат іншых.

Конкурс уключаў 16 катэгорый: «Шырокакутнія здымкі», «Макраздымкі», «Супэрмакра», «Жыццё марскіх насельнікаў», «Партрэт», «Халодная вада», «Голашчэлепныя», «Каралавыя рыфы», «Падводнае мастацтва» ды іншыя.

Галоўны прыз склаў 80 тысяч даляраў. Сярод іншых узнагарод - падарожжа на яхце «Сакора Вортэкс», выправы ў Інданэзію, Палаў, на Саламонавы выспы і Балі, а таксама розныя падарункавыя сэртыфікаты ад Bluewater Photo.

На задуму, конкурс фатаграфіі мае не толькі паказаць хараство падводнага свету, але і служыць напамінам чалавецтву пра тое, наколькі далікатны гэты свет, заклікаць да яго захавання і абароны.