24 красавiка 2024, Серада, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамічны рост Польшчы быў самым высокім з 2007 года

2
Эканамічны рост Польшчы быў самым высокім з 2007 года
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Асноўнымі рухавікамі росту былі сфера спажывання і дзяржаўныя інвестыцыі.

Прагнозы эканамічнага развіцця ЕЗ апублікавала ў Брусэлі Еўракамісія. З іх вынікае, што ў мінулым годзе эканамічны рост у Польшчы склаў 5,1 адсотка. Гэта на 0,3 адсотка больш, чым у папярэднім, лістападаўскім, прагнозе.

ВУП Польшчы ў гэтым годзе прагназуецца на ўзроўні 3,5 адсотка - на 0,2 адсотка менш, чым меркавалася ў лістападзе, паведамляе «Радыё Польшча».

У мінулым годзе Польшча з'яўлялася трэцяй найбольш дынамічнай эканомікай у Еўрапейскім Звязе - пасля Ірландыі і Мальты. Леташні эканамічны рост Польшчы быў самым высокім з 2007 года. Асноўнымі рухавікамі росту былі сфера спажывання і дзяржаўныя інвестыцыі.

Павелічэнне дзяржаўных інвестыцый, у тым ліку з фондаў ЕЗ, будзе працягвацца і ў гэтым годзе, а рост заробку павінен падтрымаць узровень спажывання тавараў і паслуг, аднак больш высокая інфляцыя «з'есць» частку рэальных даходаў. Гэта азначае, што ў гэтым годзе эканоміка Польшчы замарудзіцца і апусціцца на шостае месца ў ЕЗ. Польшчу будуць апярэджваць Мальта, Ірландыя, Славакія, Румынія і Балгарыя.

У наступным годзе чакаецца павелічэнне ВУП Польшчы на 3,2 адсотка, што стане шостым вынікам у Еўрапейскім Звязе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках