28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер выкрыў беларускія ўлады ў няведанні матэматыкі

12
Блогер выкрыў беларускія ўлады ў няведанні матэматыкі

Дзяржкантроль прадэманстраваў грамадскасці дзіўную статыстыку.

На гэта звярнуў увагу блогер Віктар Малішэўскі.

«Камітэт дзяржкантролю не ўмее лічыць, затое ўмее перабольшваць. Афіцыйна: «У 2018 годзе Камітэтам вернутыя ў даход дзяржавы 177 млн руб. - на 16,3% больш, чым годам раней». Прыгожа гучыць, але ў 2017 годзе КДК спагнаў 173,8 млн рублёў. Гэта не на 16,3%, а на 1,8%», - піша Малішэўскі.

Яшчэ горш з матэматыкай у ДФР (Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта Дзяржкантролю - заўв. БП): «Цытую: «У 2018 годзе (...) ужыта санкцый на 128 млн руб - у 4 разы больш, чым у 2017 годзе». Бздура ў тым, што ў 2017 годзе было 183,1 млн руб. Гэта не больш у 4 разы, а менш на 43%», - адзначае блогер.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках