19 красавiка 2024, Пятніца, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Сечын напісаў Пуціну пра рызыкі ўгоды з АПЕК

11
Reuters: Сечын напісаў Пуціну пра рызыкі ўгоды з АПЕК

Калі Расея адмовіцца ад пагаднення, гэта прывядзе да рэзкага падзення коштаў нафты.

Кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын напісаў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну ліст, у якім гаворыцца, што угода АПЕК з Расеяй па скарачэнні здабычы нафты з'яўляецца стратэгічнай пагрозай для Расеі і грае на руку Злучаным Штатам. Пра гэта са спасылкай на копію ліста, дзве крыніцы ў галіне і суразмоўцы ва ўрадзе паведамляе агенцтва Reuters. Гэты ліст, паводле звестак агенцтва, быў накіраваны Пуціну ў снежні мінулага года.

Адказваючы на пытанне пра ліст, прэс-сакратар «Раснафты» Міхаіл Лявонцьеў сказаў РБК, што чуткі ў кампаніі «не каментуюць», а таксама «не абмяркоўваюць дзелавую перапіску». Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў таксама сказаў, што «традыцыйна не каментуе» перапіску (цытата паводле «Інтэрфаксу»).

Рэкамендацый наконт таго, ці варта падаўжаць дамову паміж АПЕК і іншымі буйнымі вытворцамі нафты, у тым ліку з Расеяй (АПЕК +), якая пачала дзейнічаць яшчэ ў 2017 годзе, паводле інфармацыі Reuters, у лісце Сечына не было. Аднак гэты дакумент як мяркуе крыніца Reuters, стаў выразным сігналам для іншых высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў, якія займаюцца энэргетычнай палітыкай: на іх думку, Сечын мог выступіць за спыненне дзеяння пагаднення АПЕК+.

«Удзельнікі пагаднення АПЕК+ фактычна стварылі прэферэнцыйную перавагу для ЗША», - гаворыцца ў лісце Сечына, які цытуе Reuters. А Штаты «ўважаюць павелічэнне ўласнай долі на рынку і захоп мэтавых рынкаў сваёй асноўнай задачай». Гэта «стала стратэгічнай пагрозай развіццю нафтавай прамысловасці Расеі», - пазначана ў лісце. «Ключавой стратэгічнай задачай, з якой сёння сутыкаецца айчынная нафтавая галіна, з'яўляецца далейшае зніжэнне долі Расеі на рынку, нягледзячы на наяўнасць якасных запасаў нафты, неабходнай інфраструктуры і персаналу», - працягвае аўтар ліста.

Сечын паслядоўна выступае супраць дамовы АПЕК+, указвае Reuters. Прадстаўнікі кампаніі неаднаразова казалі, што ўгода з АПЕК дазволіць ЗША павялічыць долю на рынку, нагадвае Reuters.

Так, у красавіку 2017 году «Раснафта» папярэдзіла Мінэнерга аб росце сланцавай здабычы ў Паўночнай Амерыцы. У гэтым кампанія тады таксама ўбачыла рызыкі ў выпадку працягу пагаднення аб скарачэнні здабычы нафты. Асноўнай пагрозай для падаўжэння гэтай угоды ў «Раснафты» тады назвалі хуткую адаптацыю вытворцаў сланцавай нафты ў ЗША да павышэння коштаў нафты.

Угода АПЕК+ была складзеная ў канцы 2016 года. Пагадненне некалькі разоў прадаўжалася. Згодна з яго апошняй рэдакцыяй, удзельнікі ўгоды павінны скараціць здабычу на 1,2 млн барэляў у дзень да канца чэрвеня 2019 года. Наступную сустрэчу, каб абмеркаваць гэтую дамоўленасць, АПЕК і яе хаўруснікі правядуць 17-18 красавіка ў Вене.

Калі Расея адмовіцца ад пагаднення, гэта прывядзе да рэзкага падзення коштаў нафты або вымусіць Савудаўскую Арабію несці вялікую частку цяжару ў скарачэнні здабычы, каб працягваць падтрымліваць сусветныя цэны нафты, паказвае Reuters, адзначаючы, што Эр-Рыяд раней сцвярджаў: ён не будзе рабіць гэта ў адзіночку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках