29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільярдэр Рычард Брэнсан абвесціў, што хутка сам злётае ў космас

2
Мільярдэр Рычард Брэнсан абвесціў, што хутка сам злётае ў космас
РЫЧАРД БРЭНСАН

Брытанец Рычард Брэнсан хоча паляцець у космас у гадавіну першай высадкі людзей на паверхню Месяца.

Брытанскі мільярдэр, 68 гадовы Рычард Брэнсан заявіў пра намер выправіцца ў космас цягам чатырох ці пяці месяцаў на борце ўласнага касмічнага карабля Virgin Galactic. Пра гэта ён апавёў AFP падчас мерапрыемства ў гонар Virgin Galactic у Музеі авіяцыі і касманаўтыкі ў Вашынгтоне (ЗША).

Палёт ён хоча ажыццявіць у гадавіну першай высадкі людзей на паверхню Месяца.

"Я мару паляцець на 50-я ўгодкі высаджвання на паверхню Месяца (гадавіна місіі Апалона-11, якая адзначаецца ў ліпені 2019 года – рэд.), вось над чым мы працуем", – заявіў Брэнсан.

Паводле ягоных словаў, падрыхтоўка да палёту ўжо знаходзіцца на фінальнай стадыі. "Да ліпеня мы павінны правесці дастаткова выпрабаванняў", – дадаў ён, адзначыўшы, што не хоча падганяць сваю каманду. Наступнае выпрабаванне касмаплана запланаванае на 20 лютага.

Кампанія, мяркуе ён, будзе гатовая да абслугоўвання кліентаў да канца 2019 года. Ужо 800 чалавек забраніравалі сабе месца на будучых касмапланах з коштам $200–250 тысячаў.

Ён таксама сказаў, што Virgin Galactic абыходзіцца яму на 35 мільёнаў даляраў за месяц. Раней ён казаў, што з 2000-х гадоў уклаў у кампанію больш за мільярд даляраў.

13 снежня кампанія Virgin Galactic паведаміла, што ў ходзе чацвёртага тэст-палёту над каліфарнійскай пустэльняй Махавэ пастаўлены новы рэкорд: касмаплан VSS Unity класу SpaceShipTwo ўпершыню пераадолеў вышыню з максімальнай хуткасцю 2,9 Мах падняўся на вышыню 82,7 км.

Калі Брэнсан ажыццявіць свае планы да канца года, Virgin Galactic стане першай у свеце касмічнай кампаніяй, якая зможа выправіць у космас турыстаў, абышоўшы пры гэтым Blue Origin Джэфа Безаса, у якой аналагічныя планы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках