29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шумілінскім раёне ідзе масавая аблава на ваўкоў

14
У Шумілінскім раёне ідзе масавая аблава на ваўкоў

Каля вёскі Мікалаева Шумілінскага раёна зграя ваўкоў загрызла буйнога лася.

На тэрыторыі мясцовага лясгаса цяпер ідзе масавае паляванне на драпежнікаў. Як мяркуецца, у зграі сем ваўкоў, пішуць «Витебские вести».

У рэйдзе ўдзельнічаюць спецыялісты Бароўскай паляўнічай гаспадаркі і добраахвотнікі з Віцебскай і Менскай абласцей, апавёў галоўны ляснік Шумілінскага лясгаса Зміцер Падляшчук.

Шуміліншчына – адзін з рэгіёнаў вобласці, дзе ваўкі часта палохаюць людзей. Паводле звестак мясцовых паляўнічых, у пачатку зімы тут жылі блізу 10 ваўкоў-адзіночак і дзве зграі з 6 і 8 жывёлаў: першая – ля вёсак Сіроціна і Слабада, другая – каля Гусінцаў і Забар’я.

У снежні паляўнічыя застрэлілі аднаго ваўка з зграі, якая жыла каля Сіроціна і Слабады, а 1 студзеня падчас масавага рэйду яны забілі яшчэ 4 драпежнікаў. У аблаве, нягледзячы на навагодняе свята, удзельнічалі амаль 50 чалавек, піша раённая газета «Герой працы».«Герой працы».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках