19 сакавiка 2019, aўторак, 11:48
Выклік для кожнага
Рубрыкі

У Берасці ў ЦУМе зладзеі распранулі манекены

4

Адразу дзве крымінальныя справы распачатыя за крадзяжы ў індывідуальных прадпрымальнікаў.

7 лютага ў аператыўна-вартавую частку ў Ленінскі РАУС Берасця звярнулася індывідуальная прадпрымальніца. Супрацоўнікам міліцыі 56-гадовая берасцейка апавяла, што 30 студзеня з 13.30 да 15-й невядомы з манекенаў у калідоры гандлёвага цэнтра, размешчанага на праспекце Машэрава, скраў 3 жаночыя халаты коштам 230 рублёў, паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкама.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку былі вызначаныя два падазраваныя ў крадзяжы. На гэты момант затрыманыя 31-гадовы раней асуджаны за крадзеж і 36-гадовы жыхары абласнога цэнтра. Паводле гэтага факта праваахоўнікі пачалі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.