20 красавiка 2024, Субота, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас выступу Цімашэнкі ў Белай Царкве ў натоўп кінулі дымавыя шашкі

22
Падчас выступу Цімашэнкі ў Белай Царкве ў натоўп кінулі дымавыя шашкі
ЮЛІЯ ЦІМАШЭНКА
ФОТА: BA.ORG.UA

Надзвычайнае здарэнне адбылося падчас мітынгу, на які сабралася 10 тысячаў чалавек.

У пятніцу ў Белай Царкве Кіеўскай вобласці падчас выступу кандыдаткі ў прэзідэнты Украіны Юліі Цімашэнкі ў натоўп кінулі дымавыя шашкі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба "Бацькаўшчына".

"Падчас мітынгу, на які сабралася 10 тысячаў чалавек, у натоўп было закінута 7 дымавых шашак. З дапамогай неабыякавых і паліцыі былі затрыманыя 6 чалавек, якія ўчынілі правакацыю. Пры іх было выяўлена яшчэ 7 дымавых шашак", – гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, прэс-служба паведамляе пра яшчэ адну правакацыю.

"Паблізу сцэны быў усталяваны аўтамабіль на еўранумарах. Падчас выступу Юліі Цімашэнкі паліцыя атрымала тэлефоннае паведамленне пра замінаванне гэтага аўто. Спецыялісты профільных службаў неадкладна прыбылі на выклік, уручную адпіхнулі машыну на бяспечную адлегласць", – гаворыцца ў тэксце.

У партыі перакананыя, што правакацыі супраць Цімашэнкі і ейных прыхільнікаў былі ажыццёўленыя "рукамі Службы бяспекі Украіны на загад прэзідэнта Украіны".

Разам з тым прэс-служба Нацпаліцыі паведамляе, што ў Белай Царкве падчас выступу кандыдаткі ў прэзідэнты "невядомыя асобы кінулі дзве дымавыя шашкі ў людзей, якія сабраліся на сустрэчы". Парушальнікаў затрымалі.

"Акрамя гэтага, яшчэ ў пяці чалавек, якія знаходзіліся на плошчы, канфіскавалі 7 прадметаў, падобных на дымавыя шашкі. Усе яны затрыманыя і дастаўленыя ў аддзел паліцыі", – гаворыцца ў паведамленні.

Следчыя ўнеслі ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў крымінальную вытворчасць паводле ч. 2 арт. 296 Крымінальнага кодэкса Украіны (хуліганства).

Двух чалавек затрымалі паводле артыкула 208 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Украіны. Яшчэ датычна пяці складзеныя адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкула 173 Кодэкса Украіны пра адміністрацыйныя правапарушэнні.

Акрамя таго, у 18.51 у вартавую частку Белацаркоўскага аддзела паліцыі паступіла паведамленне ад невядомага пра тое, што падчас выступу аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты ў прыпаркаваным за сцэнай аўтамабілі "Аўдзі" адбудзецца выбух.

"На месца здарэння адразу прыбыла следча-аператыўная група і выбухатэхнікі. Праваахоўнікі правялі агляд месца здарэння і эвакуявалі аўтамабіль", – адзначылі ў паліцыі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках