19 траўня 2019, Нядзеля, 12:44
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Лукашэнка: Прымушаю Качанаву, а яна ўвесь народ, бегаць па трасе

184
ФОТА: BELTA.BY

Дыктатар намерыўся зрабіць катанне на лыжах масавым відам спорту ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што масавы спорт у краіне недастаткова актыўна развіваецца, асабліва сярод моладзі і навучэнцаў. Пра гэта ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў падчас "Менскай лыжні – 2019", паведамляе БелТА.

"Прымушаю кіраўніка Адміністрацыі (Наталлю Качанаву – заўвага Charter97.org), а яна ўвесь народ, асабліва школы – бегаць на трасе. Хіба гэта нармальна: лыжы дай, скажы, што гэта добра, а потым яшчэ за руку цягні на трасу? Я не разумею, што за бацькі? Дзяцей трэба абавязкова выхоўваць у гэтым плане. Менш хварэць будуць. Гэта факт", – сказаў дыктатар.

"Таму цяпер зладзім спаборніцтвы ў школах, ВНУ. І спытаем з рэктара і выкладчыкаў, дырэктараў школаў, чаму яны не цягнуць на трасы, на лыжню дзетак. У савецкі час крый Божа не выканаць у школе праграму ў лыжах... Больш эфектыўнага за лыжы, асабліва для дзяўчатак, няма нічога. Гэта прыгажосць, гэта здароўе, гэта праца ўсіх цягліцаў. Лыжы – гэта вялікая справа", – адзначыў Лукашэнка.

Ён падзяліўся ўспамінамі і пра свае дзіцячыя гады:

"Памятаю, мне далі са школы дадому лыжы. Я іх нёс тры кіламетры перад сабой. Быў рады, што ў рукі ўзяў лыжы. Але ў нас жа цяпер магчымасці якія!"

Дыктатар заявіў, што ў Беларусі да наступнай зімы наладзяць вытворчасць добрых айчынных лыжаў, якія можна будзе выкарыстоўваць для масавага спорту і падрыхтоўкі спартоўцаў, а для атлетаў топ-узроўню будзе набывацца экіпіроўка асноўных сусветных вытворцаў.