29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіева-Пячэрскай лаўры недалічыліся 10 рэліквій

19
У Кіева-Пячэрскай лаўры недалічыліся 10 рэліквій

Адказнасць за захаванасць рэліквій нясуць прадстаўнікі РПЦ.

Служба бяспекі Украіны заяўляе, што падчас інвентарызацыі каштоўнасцяў у Кіева-Пячэрскай лаўры не знайшлі дзесяць прадметаў, якія ўяўляюць культурную каштоўнасць для Украіны.

На падставе матэрыялаў СБУ паліцыя распачала крымінальную справу за прысваенне, растрату маёмасцi або завалоданне ёй шляхам злоўжывання службовым становішчам. Артыкул прадугледжвае абмежаванне волі тэрмінам да 8 гадоў.

Адзначаецца, што каштоўнасці былі перададзеныя на захоўванне службовым асобам Кіева-Пячэрскай лаўры.

Нагадаем, падчас праверкі фондавых калекцый Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага гісторыка-культурнага запаведніка Міністэрства культуры недалічылася некалькіх прадметаў і 8 абразоў.

Раней міністр культуры Украіны Яўген Нішчук заявіў, што па факце знікнення з Кіева-Пячэрскай лаўры некалькіх абразоў расапчатыя крымінальныя справы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках