15 верасня 2019, Нядзеля, 20:02
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Кубак Федэрацыі: Беларусь выйшла наперад у паядынку з Нямеччынай

Кубак Федэрацыі: Беларусь выйшла наперад у паядынку з Нямеччынай
ФОТА: TENNIS.BY

У першым матчы беларуска Аляксандра Сасновіч падолела немку Таццяну Марыю.

У суботу, 9 лютага, у Браўншвейгу стартаваў матч 1/4 фіналу тэніснага Кубка Федэрацыі паміж нацыянальнымі камандамі Нямеччыны і Беларусі, паведамляе «Прессбол».

Першымі на корт выйшлі Таццяна Марыя і Аляксандра Сасновіч. Іх супрацьстаянне скончылася вікторыяй беларускай спартсменкі. Следам памераюцца сіламі Андрэа Петкавіч і Арына Сабаленка.

Таццяна Марыя (67 ВТА) - Аляксандра Сасновіч (33 ВТА) - 6:7 (3:7), 3:6