18 красавiка 2024, Чацвер, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмаграфічны крызіс у РФ

14
Дэмаграфічны крызіс у РФ

Дэмаграфічны крызіс у Расеі будзе толькі ўзмацняцца.

Дэмаграфічныя вынікі 2018 года паказваюць, што ва ўрада няма ні найменшага шанцу выканаць патрабаванне пункта 1 травеньскага 2018 года ўказа прэзідэнта РФ - забяспечыць устойлівы натуральны прырост насельніцтва краіны да 2024 года.

Расея ўступіла ў новы 20-гадовы цыкл, калі склаліся дзве дэмаграфічныя хвалі - зніжэнне нараджальнасці праз малую колькасць нашчадкаў грамадзянскай і другой сусветных войнаў (і крызісу 90-х гадоў) і рост смяротнасці пакалення пасляваенных бэбі-бумераў.

Цяпер расейцы ў самым пачатку спаду. Ён дасягне максімуму сваёй сілы ў канцы 20-х гадоў, а да таго будзе толькі ўзмацняцца. Натуральнае змяншэнне насельніцтва да 2024 года хутчэй за ўсё ўжо ўзрасце да рэкордаў 90-х гадоў - 6-7 чал на 1000 насельніцтва. А потым і паб'е іх.

Урад, вядома, цяпер робіць выгляд, што ўсё выправіць да 2024 года. Проста таму, што не адважваецца сказаць прэзідэнту, што патрабаванне ўказа невыканальнае.

Але ці разумееце, спадар прэзідэнт, як бы вам гэта растлумачыць... Хацець - не значыць магчы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках