25 красавiка 2024, Чацвер, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стоўбцах знайшлі павешаным следчага

У Стоўбцах знайшлі павешаным следчага

Астатнія ночы перад знікненнем ён праводзіў на працы.

Станіслаў Бець, якому быў 21 год, сышоў з дома 27 лютага і не вярнуўся. Праз некаторы час яго знайшлі павешаным, паведамляе «Белсат».

Як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на сваякоў Беця, той працаваў следчым у Стаўбцоўскім раённым аддзеле ўнутраных спраў.

Са слоў ягоных знаёмых, астатнія ночы перад знікненнем ён праводзіў на працы.

Атрымаць каментар у Следчым камітэце і РАУС Стоўбцаў пакуль не ўдалося.

Тым часам абласная міліцыя паведаміла, што мужчына загінуў. Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў, цела знайшлі ў лясным масіве недалёка ад Стоўбцаў, цяпер праводзіцца праверка. Пра тое, што Беця знайшлі павешаным, у міліцыі нічога не гаворыцца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках