16 красавiка 2024, aўторак, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У сям'і нават не папрасілі прабачэння»: новыя падрабязнасці пра трагедыю ў раддоме Салігорска

33
«У сям'і нават не папрасілі прабачэння»: новыя падрабязнасці пра трагедыю ў раддоме Салігорска
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА
КРЫНІЦА: VIDEORODDOM.BY

На кантакт з сям'ёй ніхто з медыкаў не выходзіў.

Трагічная гісторыя адбылася ў Салігорску ў пачатку сакавіка.

38-гадовая Вольга Вусік паўтара гады таму выйшла замуж. Праблем са здароўем Вольга не мела, хранічных захворванняў таксама, піша nn.by.

Вольга зацяжарыла - гэта было яе першае дзіця.

«Яна здавала аналізы і ляжала ў Менску на абследаванні ў пачатку цяжарнасці - усё ж узрост. Але ўсё было нармальна. Праблем ніякіх не знайшлі, - распавяла «Нашай Ніве» Паліна, стрыечная сястра Вольгі. - Потым праходзіла абследаванне. Ніякіх праблем лекары не бачылі, усё працякала абсалютна нармальна».

ВОЛЬГА ВУСІК

Нараджаць Вольга павінна была 24 сакавіка.

Праблемы пачаліся ў мінулую суботу, 2 сакавіка. У Вольгі падвысіўся ціск, спачатку да 130, потым да 145. Жанчына звярнулася да лекара, і яе паклалі ў аддзяленне паталогіі цяжарнасці.

Увесь панядзелак, 4 сакавіка, ёй уводзілі кропельніцы і давалі таблеткі, каб знізіць ціск. У той жа дзень папярэдне запланавалі кесарава сячэнне, але толькі на сераду, 6 сакавіка.

У той жа вечар лекары выклікалі штучныя роды. Вольга нарадзіла мёртвае дзіця. Гэта быў хлопчык.

Вользе далі малога, яна абняла яго, пацалавала і страціла прытомнасць. Больш яна ў прытомнасць не прыходзіла.

«Мы дакладна не ведаем, што здарылася. Ходзяць чуткі, што быў разрыў маткі, але лекары гэта нібыта аспрэчваюць. Сваякі кажуць, што Вользе рабілі пераліванне крыві, шмат крыві прывозілі ў аперацыйную, - распавядае Паліна. - Вядома, што раніцай 6 сакавіка ў Салігорск тэрмінова прыбылі лекары з Менска, да Вольгі. Я не ведаю дакладна, што яны там рабілі... Бачыла толькі ўжо пасля цела сястры, напэўна стаяла куча кропельніц, бо ў яе былі сколатыя рукі і ногі...

6 сакавіка ўначы Вольга памерла».

Са слоў сястры, да родаў Вользе ставілі дыягназ - перадэклампсія. Гэта праблемы з артэрыяльным ціскам. Але гэты дыягназ досыць бяспечны пры належным доглядзе лекараў.

У заключэнні аб смерці прычынамі смерці названыя крывацёк атанічнага характару ў раннім пасляродавым перыядзе і вострая жалудачкавая недастатковасць. Гэта значыць, быў крывацёк з маткі і не вытрымала сэрца. Атанічны крывацёк развіваецца хутка, нават сучасная медыцына не заўсёды здольная яго спыніць.

Нармальная страта крыві ў жанчыны пасля родаў - 0,5% ад масы цела жанчыны. Скажам, пры вазе 70 кг гэта прыкладна 350 мл. Матка пасля родаў пачынае скарачацца, дзякуючы гэтаму крывацёк спыняецца. Аднак бывае атанія, калі матка цалкам страчвае тонус, не скарачаецца. Такое здараецца прыкладна ў 2-3% ад усіх родаў, але толькі ў адзінкавых выпадках лекарам не ўдаецца жанчыну выратаваць.

Нармальная страта крыві ў жанчыны пасля родаў - 0,5% ад масы цела жанчыны. Матка пасля родаў пачынае скарачацца, дзякуючы гэтаму крывацёк спыняецца. Аднак бывае атанія, калі матка цалкам страчвае тонус, не скарачаецца. Такое здараецца прыкладна ў 2-3% ад усіх родаў, але толькі ў адзінкавых выпадках лекарам не ўдаецца жанчыну выратаваць.

«Мёртвага дзіцяці забралі ў Менск, сказалі, праз месяц будуць вынікі аналізаў, - кажа сястра Вольгі. - 7 сакавіка цела дзіцяці аддалі сваякам».

8 сакавіка дзіця разам з мамай пахавалі ў адной магіле.

«У сям'і нават не папрасілі прабачэння. Выдалі заключэнне пра смерць і ўсё. На кантакт з сям'ёй ніхто з медыкаў не выходзіў, - сцвярджае Паліна. - Муж Вольгі цяпер нібыта не тут знаходзіцца. Істэрык няма. Але ён у шоку».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках