19 красавiка 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта і сацыялізм

4
Нафта і сацыялізм

У 90-х Венесуэла была багатай, можа быць, самай багатай краінай Лацінскай Амерыкі.

Дзякуючы хуткаму росту здабычы нафты. На хвалі спрэчак пра тое, каму павінна належаць нафта і даходы ад яе, у 1998 годзе прыйшоў да ўлады Уга Чавес, піша тэлеграм-канал «СерпомПо».

Нафтавая дзяржкампанія PDVSA абяцала нарасціць здабычу да 5 млн бар за дзень да 2015 годзе і 6,5 - у 2020. Аднак, усё пайшло не паводле плану.

Замежныя інвестары засцерагліся нарошчваць свае ўкладанні ў краіну. Здабыча абрынулася. Чавес пакрыўдзіўся і ў 2008 нацыяналізаваў нафтавыя кампаніі краіны. Здабыча нафты стала падаць яшчэ хутчэй. А краіна з пераменным поспехам адбіваецца ад прыблізна 20 міжнародных арбітражных пазоваў (толькі што ConocoPhillips выйграла $8 млрд). А пасля смерці Чавеса - за Мадурам - усё проста развалілася. Эканоміка без нафтавых даходаў пайшла ўразнос.

І гэта ў краіне ў краіне з самымі вялікімі запасамі нафты ў свеце - кожны 6-ы барэль даказаных запасаў знаходзіцца ў яе нетрах.

Нават з нафтай - ніякага сацыялізму не выйшла. Яе яшчэ трэба ўмець здабыць і прадаць...

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках