24 красавiка 2024, Серада, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лютым беларусы імкліва пачалі здаваць валюту

5
У лютым беларусы імкліва пачалі здаваць валюту

Агулам беларусы за дзень прадавалі $22,9 мільёнаў.

За першыя два месяцы 2019 года беларусы прадалі на ўнутраным рынку 1,35 млрд даляраў. З іх у лютым было прададзена 668,6 млн, што на 15 млн даляраў менш, чым у студзені. Такія звесткі прыводзіць «Белсат» са спасылкай на Нацыянальны банк Беларусі. Агулам беларусы за дзень прадавалі 22,9 млн даляраў.

Пры гэтым фізічныя асобы за студзень-люты набылі 1,29 млрд даляраў. Гэта значыць, чысты продаж за два месяцы склаў 61,7 млн даляраў. У лютым, у параўнанні са студзенем, гэты паказчык павялічыўся амаль у дзесяць разоў і склаў 55,9 млн даляраў.

Юрыдычныя асобы - рэзідэнты Беларусі ў лютым набылі 1,52 млрд даляраў, а прадалі 1,48 млрд. Іх чыстая купля склала 49 млн даляраў. За студзень-люты яны набылі 3,1 млрд даляраў, а прадалі 2,98 млрд. Гэта значыць, чыстая купля валюты склала 115,7 млн даляраў.

Юрыдычныя асобы - нерэзідэнты Беларусі за два месяцы набылі 20,7 млн даляраў, а прадалі - 138,9 млн, стаўшы чыстымі прадаўцамі валюты ў суме 118,2 млн даляраў.

З улікам таго, што беларусы больш актыўна прадавалі валюту, чым набывалі, агулам за студзень-люты валюты было прададзена на 64 29 .000 даляраў больш, чым куплена. У тым ліку ў лютым продаж валюты быў на 93,6 млн даляраў большым, чым купля, тады як у студзені попыт на валюту перавысіў продаж на 29,36 млн.

Нагадаем, што рост продажу насельніцтвам валюты прадказваў навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC Алег Мазоль. Дарэчы, ён адзначаў, што ў найбліжэйшыя тры месяцы ў Беларусі адбываецца выплата падаткаў фізічнымі асобамі, таму «людзі будуць здаваць валюту, каб плаціць падаткі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках