25 красавiка 2024, Чацвер, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На борце самалёта, які пацярпеў катастрофу ў Эфіопіі, былі грамадзяне 30 краін

На борце самалёта, які пацярпеў катастрофу ў Эфіопіі, былі грамадзяне 30 краін
КРЫНІЦА: ISNA

У самалёце знаходзілася 157 чалавек.

На борце самалёта Boeing 737, які разбіўся ў Эфіопіі 10 сакавіка, знаходзіліся грамадзяне 30 краін. Пра гэта паведаміў дырэктар авіякампаніі Ethiopian Airlines, інфармуе gordonua.com са спасылкай на Reuters.

Больш за ўсё было грамадзян Кеніі (32 чалавекі), Канады (18), Эфіопіі (дзевяць), Італіі, Кітая і ЗША (па восем).

Таксама сярод загінулых ёсць брытанцы і французы (па сем), егіпцяне (шэсць), галандцы (пяцёра), індыйцы і славакі (па чатыры), па тры прадстаўнікі Аўстрыі, Швэцыі і Расеі, па два - Марока, Гішпаніі, Польшчы і Ізраіля.

Таксама сярод пасажыраў самалёта было па аднаму з грамадзянін Бельгіі, Інданезіі, Самалі, Нарвегіі, Сербіі, Тога, Мазамбіка, Руанды, Судана, Уганды і Емена.

Паводле звестак авіякампаніі, чатыры чалавекі пры набыцці квітка выкарыстоўвалі пашпарт Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, таму назваць іх грамадзянства прадстаўнік Ethiopian Airlines не змог.

Сувязь з Boeing 737 прапала 10 сакавіка праз шэсць хвілін пасля ўзлёту ў Адыс-Абебе. Самалёт накіроўваўся ў сталіцу Кеніі Найробі. На борце самалёта, які разбіўся, знаходзілася восем чальцоў экіпажа і 149 пасажыраў. Усе 157 чалавек загінулі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках