20 красавiка 2024, Субота, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На блогера Аляксандра Кабанава завялі крымінальную справу

16
На блогера Аляксандра Кабанава завялі крымінальную справу
АЛЯКСАНДР КАБАНАЎ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Заяву на яго напісаў сусед па дому, міліцыянт.

На блогера з Бярозы Аляксандра Кабанава завялі крымінальную справу на падставе часткі 1 артыкула «Прысваенне або растрата». Пра гэта раніцай 11 сакавіка «Бресткой газете» расказаў сам Кабанаў.

«Два гады таму я нядоўга быў старшынём ТСЖ. Тады я не жыў у гэтым доме, займаўся тынкоўкай падвалаў, і на адным са сходаў мяне ўгаварылі стаць старшынём, хоць бы на час, пакуль не разбярэмся са склепамі. Я адмаўляўся, яны намагалі. У выніку пагадзіўся на гэтую пасаду пры ўмове, што з кожнай кватэры на месяц буду атрымліваць 2 рублі заробку. А цяпер выяўляецца, што за 4 месяцы я атрымаў ад жыхароў 441 рубель 2 капейкі і прысвоіў гэтыя грошы», - распавёў блогер.

Прысваенне або растрата маёмасці асобай, якой яна давераная, караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў са штрафам або без штрафу, або пазбаўленнем волі на тэрмін да 4 гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

З ягоных слоў, справу распачалі паводле заявы, якую на яго напісаў сусед па дому, прапаршчык міліцыі. Нібыта Кабанаў узяў у яго 10 рублёў і не даў справаздачу, куды іх выдаткаваў. Блогер упэўнены: яго спрабуюць прыціснуць праз актыўную барацьбу з акумулятарным заводам, які пабудавалі пад Берасцем.

«Няма там ніякага крыміналу. Што такое прысвоіў? Гэта без ведама людзей улез. Але людзі ведалі, была ведамасць, яны падпісваліся, яны былі згодныя. І цяпер тыя жыхары, з якімі я меў стасункі, не маюць да мяне прэтэнзій. Два гады нікому не было да гэтага справы, а тут апамяталіся», - кажа Кабанаў.

З ягоных слоў, з міліцыянтам, які напісаў на яго заяву, у яго і раней былі канфлікты.

Блогер таксама звярнуў увагу на той факт, што падчас ператрусаў, якія на мінулым тыдні прайшлі ў яго бацькоў і дзяўчыны, прыязджаў АБЭЗ з Берасця.

Учора ў доме, дзе жывуць ягоныя бацькі, зноў была міліцыя. На гэты раз прайшоў агляд, не ператрус. Кабаноў кажа, што нічога не забралі.

Нагадаем, 7 сакавіка прайшлі ператрусы ў бацькоў блогера і ў ягонай дзяўчыны.

Блогер Аляксандр Кабанаў разам з Сяргеем Пятрухіным летась не раз прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Іх штрафавалі за відэаролікі для канала «Народны рэпарцёр», у якіх яны асвятляюць сітуацыю вакол будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода «АйПаўэр», за збор подпісаў за адстаўку чыноўнікаў, які міліцыя і суд палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, і г. д.

Летась крымінальная справа на падставе ч.2 арт.188 (Паклёп) і ч.2 арт.189 (Абраза) завялі на Сяргея Пятрухіна паводле заяваў міліцыянтаў. У лютым 2019 гады яму было выстаўленае абвінавачанне.

Аляксандр Кабанаў - лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2018 год у дзвюх намінацыях: «За смеласць у творчасці» і «За асабістую мужнасць».

Блогер праводзіць расследаванні, якія выкрываюць факты карупцыі і крадзяжу прадстаўнікамі ўлады.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках