25 красавiка 2024, Чацвер, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША абгоняць Расею ў экспарце нафты

1
ЗША абгоняць Расею ў экспарце нафты

У 2024 годзе на долю ЗША будзе прыпадаць блізу 70% росту сусветных вытворчых магутнасцяў у здабычы нафты.

ЗША ў 2021 годзе будуць экспартаваць нафты больш, чым імпартаваць, а да 2024 года абгоняць Расею і ўшчыльную наблізяцца да Саудаўскай Арабіі ў паказчыках экспарту нафты, гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага энэргетычнага агенцтва, паведамляе «Коммерсантъ».

«ЗША ў сярэднетэрміновай перспектыве застануцца дамінантай у росце прапановы на рынку нафты. Услед за беспрэцэдэнтным ростам у 2018 годзе, у якім агульная здабыча вадкіх вуглевадародаў павялічылася на 2,2 млн барэляў за дзень, на долю Злучаных Штатаў да 2024 года будзе прыпадаць блізу 70% росту вытворчых магутнасцяў у свеце, дадаўшы агулам 4 млн барэляў на дзень», - сказана ў дакладзе.

Паводле прагнозу МЭА, пагадненне АПЕК + аб скарачэнні здабычы нафты не будзе прадоўжанае да канца 2019 года, гэта дапаможа Расеі аднавіць здабычу карыснага выкапня ў другой палове года, а да 2021 года давесці да 11,8 млн б/д за кошт уводу новых радовішчаў. Аднак да 2024 года, на прагнозы МЭА, адбудзецца зніжэнне да 11,6 млн б/д.

Экспэрты агенцтва адзначаюць, што спажыванне нафты да 2024 года павялічыцца да 106,4 млн б/д.

Раней МЭА павысіла прагноз ад краін па-за АПЕК у 2019 годзе на 200 тысяч б на дзень, да 1,8 млн б/д.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках