29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыяна Арбеніна ў Менску: «Жыве Беларусь!»

5
Дыяна Арбеніна ў Менску: «Жыве Беларусь!»
ФОТА: RBLOGGER.RU

9 сакавіка «Начныя снайперы» далі канцэрт у сталічным Палацы спорту.

«Начныя снайперы» 9 сакавіка сабралі менскі Палац спорту. Лідар гурту Дыяна Арбеніна традыцыйна прызналася ў любові да Беларусі, узгадала пра Валожын, у якім нарадзілася, і перадала прывітанне Барысаву, піша kp.by.

- Для мяне Беларусь - такая ж радзіма, як і для вас. Не важна, дзе вы пры гэтым знаходзіцеся.

Нагадаем, у Барысаве жылі бацькі мамы Дыяны Арбенінай - бабуля і дзядуля, у іх доме ў завулку сапёрны яна праводзіла вакацыі.

На канцэрце Арбеніна перадала прывітанне беларускім дарожным службам:

- Трэба было б адрамантаваць дарогу з Менска да Жодзіна. Дрэнная ж.

Ужо пазней са сцэны Арбеніна прамовіла: «Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках