25 красавiка 2024, Чацвер, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветныя кошты нафты пераадолелі новую адзнаку

5
Сусветныя кошты нафты пераадолелі новую адзнаку

Што адбываецца на сусветных рынках.

Кошт нафты эталонных марак у аўторак, 12 сакавіка, вырас падас азіяцкіх таргоў, паведамляе obozrevatel.com.

Кошт травеньскіх ф'ючэрсаў Brent на лонданскай біржы ICE Futures вырас да 66,65 даляра за барэль, што на 0,1% вышэй за ўзровень закрыцця папярэдняй сесіі, сведчаць вынікі таргоў.

Адначасова з гэтым ф'ючэрс на нафту WTI на электронных таргах нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) вырас на 0,2% - да 56,92 даляра за барэль.

Такім чынам, з пачатку тыдня Brent падаражэла на 0,91 даляра за барэль, а WTI - на 0,85 даляра за барэль.

КАЦІРОЎКІ BRENT
КАЦІРОЎКІ WTI

Скачок кошту нафты эталонных марак выкліканы чаканнямі далейшага скарачэння нафтаздабычы ў краінах OPEC, паведамляе "Інтэрфакс".

Савудаўская Арабія ў красавіку плануе здабываць значна менш за 10 млн барэляў нафты за дзень, як і ў сакавіку, калі аб'ём нафтаздабычы быў зніжаны на 500 тысяч барэляў з лютага.

Пры гэтым экспарт нафты з краіны складзе менш за 7 млн барэляў за дзень, што гаворыць аб гатоўнасці ўрада Савудаўскай Арабіі падтрымліваць кошт нафты.

Таксама ўдзельнікі рынка чакаюць звестак аб запасах паліва ў Злучаных Штатах. Паводле ацэнак аналітыкаў, запасы амерыканскай сыравіны на мінулым тыдні выраслі на 2,6 млн барэляў.

Як паведамлялі СМІ, напружанасць на рынку нафты захоўваецца. Са слоў экспэртаў, яна звязана з сігналамі паслаблення эканамічнага ўздыму ў Кітаі і пагаршэннем перспектыў сусветнай эканомікі агулам, а таксама далейшым ростам запасаў у ЗША.

"Нягледзячы на тое, што нафтавы рынак, здаецца, дасягнуў свайго дна і, хутчэй за ўсё, пойдзе ўверх, застаецца імавернасць спадаў, улічваючы сезонныя чыннікі і рызыкі, звязаныя з дынамікай фінансавых рынкаў", - заявіў сыравінны трэйдар NH Investment & Securities ў Сеуле Хонг Сунгкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках