25 красавiка 2024, Чацвер, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні актывісты БХД правялі інфармацыйную акцыю

У Гародні актывісты БХД правялі інфармацыйную акцыю
ЯЎГЕН ДУДКІН

Актывісты змагаюцца за тое, каб у адным з мікрараёнаў была пабудаваная паліклініка.

Беларускія хрысціянскія дэмакраты правялі кароткую інфармацыйную акцыю ля гандлёвага цэнтра аддаленага мікрараёна Альшанка, паведамляе «Радыё Рацыя». Адная з праблем Альшанкі, якая патрабуе развязання - пабудова паліклінікі.

Менавіта тэма паліклінікі і была асноўнай пры раздачы інфармацыйных улётак. Як распавёў Яўген Дудкін, каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі:

- Мы змагаемся, каб была пабудаваная паліклініка. Вельмі далёка ездзіць, фактычна ў цэнтр горада, што займае блізу сарака хвілін. У нас у мікрараёне жывуць маладыя мамы, будучыя мамы. Людзі па-рознаму рэагавалі. Тыя, хто ведаў пра нашу петыцыю, пра тое, што мы збіралі подпісы і дамагаліся поспеху, яны сапраўды цікавіліся. Яны чыталі і ахвотна бралі нашыя ўлёткі. Наша акцыя сёння была арыентаваная і на тое, каб нагадаць людзям, што мы далей працуем.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках