25 жнiўня 2019, Нядзеля, 4:58
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Юрыст прафзвязу РЭП летась адсудзіў на карысць рабочых звыш $120 тысяч

4
Юрыст прафзвязу РЭП летась адсудзіў на карысць рабочых звыш $120 тысяч
Леанід Судаленка

Па прававую дапамогу да Леаніда Судаленкі прыходзяць увесь час.

Прараб АЭС, грузчыкі, кладаўшчыкі, птушніцы, афіцыянт, круп'е, ліцейшчык, электразваршчык, бацькі загінулай школьніцы і пенсіянер - усім гэтым людзям, і не толькі, дапамог у 2018 годзе прафсаюзны юрыст Леанід Судаленка, піша гомельская «Весна».

Агульная сума адсуджаных на карысць людзей працы грошай - 266 948 рублёў ці 127 118 даляраў ЗША.

Па прававую дапамогу ў гомельскае аддзяленне прафзвязу РЭП прыходзяць увесь час. Людзі пастаўленыя перад выбарам: або ісці да дарагіх адвакатаў або ўступіць у незалежны прафзвяз, плаціць унёскі і за гэта атрымліваць бясплатную юрыдычную дапамогу.

Журналісты сабралі пяць спраў, якія юрыст Леанід Судаленка вёў у 2018 годзе ў судах і ў якіх яму ўдалося абараніць інтарэсы сваіх давернікаў: альбо спагнаць грошы з наймальніка, альбо дамагчыся зніжэння выплат, якія наймальнік паставіў ім у віну.

1. Справа гомельскага ЛГЗ «Радамір» - суд адмовіў у спагнанні з работнікаў на падставе пазову працадаўцы на суму 84 000 рублёў.

2. Справа гомельскага тлушчавага камбіната - суд адмовіў у спагнанні з работнікаў паводле пазову працадаўцы на суму 77 760 рублёў.

3. Справа загінулай школьніцы (Маладзечна) Вікі Папчэні - суд спагнаў на карысць бацькоў загінулага дзіцяці 50 000 рублёў маральнай шкоды.

4. Справа рэчыцкіх нафтавікоў «Нафтасвідрсэрвіс» - суд адмовіў у спагнанні з работнікаў на пазоў працадаўцы ў суме 17 600 рублёў.

5. На пятым месцы знаходзяцца шэраг больш дробных спраў, з якіх і складаецца штодзённая праца прафсаюзнага юрыста.

а) Справа працоўнага рэчыцкай лесапільні Генадзя Літвінава - суд устанавіў факт працоўных стасункаў, абавязаў працадаўцу прызнаць факт вытворчай траўмы, выплаціць рабочаму бальнічны за пяць месяцаў і спагнаў маральную шкоду на агульную суму 13 300 руб.

b) Справа працоўнага рэчыцкага водаканала Уладзіміра Пархуты - суд спагнаў з працадаўцы не выплачаную пенсію за 27 месяцаў у суме 8 600 руб.

с) Справа работніц птушкафабрыкі ААТ «Хальч» Ларысы Сарокінай і Алены Катляровай - суд спагнаў па тры сярэднемесячныя заробкі ў сувязі са звальненнем на патрабаванне работнікаў у суме 8 200 руб.

d) Справа афіцыянта з Гомеля Арцёма Касілава - суд спагнаў на ягоную карысць сярэдні заробак за 19 месяцаў вымушанага прагулу ў суме 4 818 руб.

е) Справа сіраты з Рэчыцы Вячаслава Гарленкі - ліцэй запатрабаваў, а суд адмовіў у кампенсацыі выдаткаў за навучанне ў суме 4 188 руб.

f) Справа прараба ААТ «Гомельпрамбуд», які працаваў на Астравецкай АЭС Сяргея Рогаўцава - суд спагнаў з працадаўцы незаконна ўтрыманую грашовую суму ў суме 3 300 руб.