19 красавiка 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджанскі газ пачнуць пастаўляць у ЕЗ летам

1
Азербайджанскі газ пачнуць пастаўляць у ЕЗ летам

Да тэставых работ прыступяць пасля 15 красавіка.

Пачатак паставак газу ў Еўропу праз Трансанаталійскі газаправод (TANAP) запланаваны на 1 ліпеня 2019 года.

Пра гэта сказаў гендырэктар кампаніі TANAP Салтук Дузйол, пішаAnadolu .

З ягоных слоў, да тэставых работ перад пачаткам пастаўкі газу ў Еўропу плануецца прыступіць пасля 15 красавіка.

Да канца лютага ў рамках праекта TANAP скончана 98% работ, адзначыў гендырэктар. З ягоных слоў, на гэты дзень прапускная здольнасць TANAP складае 16 млрд кубаметраў газу на год.

Дзякуючы будаўніцтву новых кампрэсарных станцый, гэты паказчык вырасце да 24 млрд кубаметраў на год, і ў будучыні газаправод плануюць вывесці на праектную магутнасць 31 млрд кубаметраў газу за год, сказаў Дузйол.

Агульная працягласць TANAP складае 1850 км. Трубаправод будуецца ў памежных з Грэцыяй раёнах у турэцкай правінцыі Эдырне, дзе ён будзе злучаны з Трансадрыятычным газаправодам (TAP). Першапачатковая прапускная здольнасць трубаправода TANAP, як чакаецца, складзе 16 млрд кубаметраў газу на год. З іх 6 млрд кубаметраў азербайджанскага газу будзе пастаўляцца ў Турцыю, а яшчэ 10 млрд - далей у Еўропу.

На першым этапе турэцкая кампанія BOTAŞ да чэрвеня 2019 года зможа закупляць два мільярды кубаметраў газу на год. Гэты паказчык будзе павялічаны на два мільярды кубаметраў за год і дасягне шасці мільярдаў кубаметраў ў 2021 годзе.

Трансадрыятычны трубаправод (TAP) працягласцю 870 км будзе пачынацца ў Камаціні ў Грэцыі і працягнецца да Апуліі ў Італіі праз Албанію. Ён будзе выкарыстоўвацца для транспартавання газу з радовішча Шах Дэніз II у Каспійскім моры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках